be

ARCHE

ARCHE 3 (153) 2017

ARCHE 3 (153) 2017

Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

Нумар прысвечаны 500-годдзю выдання Францішкам Скарынам у 1517 г. у Празе Бібліі на старабеларускай мове. У яго ўключаныя артыкулы, прысвечаныя як біяграфіі беларускага першадрукара ды ягоных паслядоўнікаў, так і гісторыі перакладаў біблійных тэкстаў як на беларускую, так і на іншыя ўсходнеславянскія... Болей »

ARCHE 2 (152) 2017
pdf

ARCHE 2 (152) 2017

Гарадская гісторыя Беларусі

У цэнтры ўвагі аўтараў дадзенага нумара знаходзяцца беларускія гарады ў розныя перыяды часу, у кантэксце разнастайных гістарычных падзей. На старонках нумара адлюстраваліся некаторыя сюжэты з гісторыі такіх гарадоў, як Беласток, Вільня, Гародня, Менск, Стары Быхаў. Як бачна з гэтага пераліку, пад разгляд... Болей »

ARCHE 5 (155) 2017
pdf

ARCHE 5 (155) 2017

Старонкі ваеннай гісторыі. Акупацыйная палітыка, савецкая партызанка і мясцовая калабарацыя

Тэматычны нумар «ARCHE» працягвае традыцыю ваенных выпускаў, прысьвечаных тым аспэктам гісторыі апошняй акупацыі Беларусі, якія былі невядомыя, забытыя або нават адмыслова выкрасьленыя з калектыўнай памяці. Крысьціян Герлах на аснове рэальных фактаў піша пра нямецкія пляны калянізацыі Беларусі ў 1941—1944... Болей »

ARCHE 4 (154) 2017
pdf

ARCHE 4 (154) 2017

Беларусь напярэдадні Першай сусветнай вайны

Гэты нумар прысьвечаны беларускаму нацыяналізму напярэдадні ды ў час Першай сусьветнай вайны. Ягоную аснову складае манаграфія гісторыкаў Уладзімера Ляхоўскага й Андрэя Чарнякевіча — "А хто там ідзе? Беларускі рух на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў і пачаткі ідэі незалежнасці Беларусі". У выпуску таксама друкуецца... Болей »

ARCHE 1 (151) 2017

ARCHE 1 (151) 2017

Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

Гэта ўжо другі тэматычны выпуск "ARCHE", прысьвечаны Аўстрыі. Таму гэтым разам укладальнікі задалі іншую рамку для адбору аўтараў і тэкстаў. За парай дробных выняткаў, у выпуск трапілі толькі сьвежыя тэксты, напісаныя цягам апошніх 10-15 гадоў, і толькі ў Аўстрыі. Гэта надзвычайна насычаны жанрава і... Болей »

ARCHE 5 (150) 2016
pdf

ARCHE 5 (150) 2016

Ад Ятвязі да Літвы

Аснову нумару складае манаграфія Аляксея Кібіня "Ад Ятвязі да Лiтвы. Палітычныя і сацыякультурныя трансфармацыі ў басейне Верхняга Нёмана ў Х—ХІІІ стагоддзях". У працы гісторыка Аляксея Кібіня, якая друкуецца ў нумары, гаворка ідзе ня толькі пра яцьвягаў. Гэта комплекснае дасьледаваньне прысьвечана гісторыі... Болей »

ARCHE 3 (148) 2016

ARCHE 3 (148) 2016

Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

У цэнтры ўвагі аўтараў тэматычнага нумару "Род Сапегаў", гісторыкаў з Беларусі, Літвы і Польшчы, апынуліся як лёсы яго выбітных прадстаўнікоў (Казіміра Нестара Сапегі, Аляксандра Дажбога Сапегі, Паўла Сапегі, Яна Станіслава Сапегі і г.д.), так і іх роля ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, у прыватнасці... Болей »

ARCHE 4 (149) 2016
pdf

ARCHE 4 (149) 2016

Беларуская гуманістыка пасля постмадэрну

Аснову нумару складае манаграфія філосафа Пётры Рудкоўскага “Беларуская гуманістыка пасля постмадэрну: дыягназ і перспектывы”. Таксама ў нумары Пётра Садоўскі востра крытыкуе пераклады з нямецкай на беларускую мастацкай літаратуры, выкананыя масцітымі перакладчыкамі і апублікаваныя рэспектабельнымі... Болей »

ARCHE 2 (147) 2016

ARCHE 2 (147) 2016

Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

Нумар прысьвечаны старажытнай гісторыі Наваградку і, шырэй, Наваградчыны. Яго аснову складаюць пераклады на беларускую мову трох манаграфіяў — “Літоўская этнічная мяжа на ўсходзе ад племянной эпохі да ХVІ стагодзьдзя” (Познань, 1981) Ежы Ахманскага, “Новагародак, некалі каралеўскі горад князёў новагародскіх…”... Болей »

ARCHE 1 (146) 2016
pdf

ARCHE 1 (146) 2016

Вайна, акупацыя, супраціў

Нумар складаецца з фрагмэнтаў 4-х манаграфіяў з гісторыі Другой сусьветнай вайны, чые пераклады на беларускую мову рыхтуюцца да друку нашым выдавецтвам. Іх аўтары — нямецкія гісторыкі Фэлікс Акерман і Аляксандар Бракель, іх польскі калега Богдан Мусял і беларускі Зыгмунт Барадзін.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org