Караткевіч Уладзімір

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч (26.11.1930, г. Орша Віцебскай вобл. - 25.7.1984), бел. пісьменнік. Скончыў Кіеўскі ун-т (1954), Вышэйшыя літ. (1960) і сцэнарныя (1962) курсы ў Маскве. Настаўнічаў у в. Лесавічы Тарашчанскага р-на Кіеўскай вобл. (1954 - 1956), у Оршы (1956 - 1958). Дэбютаваў вершамі ў 1951. Найбольшую прыхільнасць выяўляў да гіст. тэматыкі, плённа развіваў адраджэнцкія ідэі. Істотна ўзбагаціў бел. л-ру ў тэматычных і жанрава-стылявых адносінах, напоўніў яе інтэлектуальным і філас. зместам. Як паэт раскрыўся арыгінальна і непаўторна зб-камі "Матчына душа" (1958), "Вячэрнія ветразі" (1960), "Мая Іліяда" (1969), "Быў. Ёсць. Буду" (1986). Паэзіі ўласцівы пранікнёны лірызм, эпічнасць, рытміка-інтанацыйная разнастайнасць, філасафічнасць, драматызм і жыццесцвярджальнае гучанне ("Машэка", "Паўлюк Багрым", "Трызненне мужыцкага Брэйгеля", "Беларуская песня", "Быў. Ёсць. Буду" і інш.). У прозе ўзняў шырокія пласты нац. гісторыі, стварыў адметныя характары, раскрыў багаты духоўны свет герояў і звязаў іх асабісты лёс з лёсам Бацькаўшчыны. Лірыка-рамант. талент Караткевіча-празаіка раскрыўся ўжо ў першым зборніку апавяданняў "Блакіт і золата дня" (1961).

Для пісьменніка характэрна рамантычнае, фальклорна-легендарнае асэнсаванне мінуўшчыны, яе ўплыў на духоўнае жыццё народа і грамадскую свядомасць. Паэтызуючы гісторыю, уздымаў пытанні, актуальныя і для сённяшняга дня. У гіст.-дэтэктыўнай аповесці "Дзікае паляванне караля Стаха (1964, аднайм. кінафільм 1979) праўдзіва адлюстроўваў тагачаснае грамадства з яго нац., культ. і гіст. адметнасцямі, сцвярджаў патрыят. ідэі, асуджаў рэнегацтва і зло. У сатыр.-гумарыстычнай аповесці "Цыганскі кароль" (1961) на прыкладзе цыганскага "каралеўства" 18 ст. закранаў важныя сац.-паліт. і нац. праблемы. У рамант. аповесці "Сівая легенда" (1961) праз карціны сял. паўстання на Магілёўшчыне асэнсоўваў лёс Бацькаўшчыны. У "Легендзе аб бедным д'ябле і аб адвакатах Сатаны" (нап. 1961, апубл. 1994) на грунце бел. рэчаіснасці 16 ст. ў гратэскавай форме паказаў барацьбу дабра са злом. З задуманай ім трылогіі пра паўстанне 1863 - 1864 ажыццёўлены толькі раман "Каласы пад сярпом тваім" (1965) - шырокая панарама нар. жыцця бел. народа ў 19 ст. Па сутнасці гэты твор паклаў пачатак бел. гіст. раманістыцы. Адгалінаваннем рамана стала аповесць "Зброя" (нап. 1964, апубл. 1981) - сатыра на самадзяржаўна-прыгонніцкую Расію1860-х г.

У героіка-рамант. драме "Кастусь Каліноўскі" (нап. 1963, паст. 1978) паказаны складанасць і супярэчлівасць паўстання, створаны паўнакроўны вобраз Каліноўскага як непрымірымага ворага самадзяржаўя і патрыёта роднага краю. Раман "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" (1966, аднайм. кінафільм 1967) - філас. роздум аб прызначэнні чалавека. Гіст. аспект прысутнічае ў творах пра сучаснасць: аповесцях "У снягах драмае вясна" (1957, апубл. 1989), "Чазенія" (1967), "Лісце каштанаў" (1973), рамане "Леаніды не вернуцца да Зямлі" ("Нельга забыць"; 1962; Літ. прэмія імя І.Мележа 1983), п'есах "Млын на Сініх Вірах" (паст. 1959), "Трошкі далей ад Месяца" (нап. 1959 - 1960). У сац.-псіхал. і філас. рамане "Чорны замак Альшанскі" (1979 - 1980; Дзярж.прэмія Беларусі імя Я.Коласа 1984; аднайм. кінафільм 1984) роздум пра непарыўную повязь часоў, а прыёмы дэтэктыўнага жанру выкарыстаны з мэтай глыбей зразумець сэнс людскога існавання. Думкай пра няскоранасць і неўміручасць народа прасякнута п'еса "Званы Віцебска" (паст. 1974). Сац.-гіст. драма "Каласка чатырох чараўніц" (паст 1982) пра дзіцячыя і юнацкія гады Я.Купалы. Рамантычная панарамная трагедыя "Маці ўрагану (паст. 1988, аднайм. кінафільм 1990) прысвечана Крычаўскаму паўстанню 1743.

Пачуццём любові да Беларусі, гіст. мысленнем напоўнены яго нарыс "Зямля пад белымі крыламі" (1977), нарысы, эсэ і артыкулы, напісаныя да 1000-годдзя Віцебска і Турава ("Тысячу стагоддзяў табе", 1974; "Сцюдзёная вясна, або 1000 год і 7 дзён", 1980), прысвечаныя Бел. Палессю, Вільні, Кіеву, Ф. Скарыне, Я. Купалу, М. Багдановічу і інш. Пісаў творы для дзяцей ("Казкі", 1975). Пераклаў на бел. мову паасобныя творы Катула, Дж. Байрана, А. Міцкевіча, І. Франка, М. Карыма, Р. Гамзатава, Махтумкулі і інш. (зб. "Галасы маіх сяброў", 1993). У творчай спадчыне Караткевіча захаваліся шматлікія малюнкі, ілюстрацыі да ўласных твораў. Ён аўтар сцэнарыяў дакумент. фільмаў "Сведкі вечнасці" (1964), "Памяць" (1966), "Чырвоны агат" (1973) і інш. Па яго творах паст. маст. фільмы, тэле- і радыёспектаклі, оперы "Сівая легенда" (1978, кампазітар Дз. Смольскі) і "Дзікае паляванне караля Стаха" (1989, кампазітар У. Солтан). Творы Караткевіча перакладзены на многія мовы свету. Ён выступаў у абарону бел. мовы, культуры, помнікаў архітэктуры і прыроды. У Оршы і Віцебску Караткевічу пастаўлены помнікі, яго імем названы вуліцы, школа ў Оршы (у ёй літ. музей Караткевіча). У Мінску на доме, дзе жыў апошнія гады, і ў Оршы на бацькоўскім доме - мемар. дошкі. У Оршы заснаваны музей Караткевіча.

 

Караткевіч Уладзімір :: Выданьні

pdf
mp3
mobi
fb2
epub
Караткевіч Уладзімір, Дзікае паляванне караля Стаха

Дзікае паляванне караля Стаха

Аповесці, апавяданні: для старэйшага школьнага ўзросту

Караткевіч Уладзімір

Зборнік аповедаў Уладзімера Караткевіча прадстаўляецца ўвазе чытачоў на “Камунікаце. Хіба шмат для каго з хлапцоў і дзяўчатаў Караткевічава Беларусь сталася той Беларусьсю, за якую ў сэрцы ўзрастаў гонар і пачуцьцё ўласнай годнасьці. Уладзімер Караткевіч – беларускі пісьменьнік і паэт, які стаў клясыкам нашай літаратуры яшчэ пры жыцьці, адкрыў тую Беларусь, што хавалася за доўгімі гадамі перапісваньня беларускай гісторыі ці на заходні ... Болей »


mp3
Караткевіч Уладзімір, Быў Ёсць Буду

Быў Ёсць Буду

Кніга паэзіі

Караткевіч Уладзімір

Зборнік вершаў “Быў. Ёсьць. Буду.” — апошняя, разьвітальная кніга Уладзімера Караткевіча. Кніга-споведзь, кніга-прызнаньне ў любові да роднага краю, кніга-запавет веры і надзеі, дадзены нам, спадкаемцам. У аўдыёкнігу ўвайшлі таксама выбраныя вершы Ўладзімера Караткевіча розных гадоў. Чытае Андрэй Каляда. Агульны час 4:24:05. (р) БелТонМедыя, 2008. Болей »


pdf
epub
Караткевіч Уладзімір, Чорны замак Альшанскі

Чорны замак Альшанскі

Раман, аповесць

Караткевіч Уладзімір

“Чорны замак Альшанскі” адзін з апошніх раманаў беларускага клясыка гістарычнай літаратуры. Уладзімер Караткевіч у адметнай форме спрабуе прывабіць чытача таямніцамі і легендамі, якімі поўніцца беларуская зямля. У рамане чарговы раз спалучаецца мінуўшчына з сёньняшнім днём, дэтэктыў з гістарычнай асновай прадстаўляе нам захапляльную і цікавую гісторыю нашага народу. Раман “Чорны замак Альшанскі” быў таксама пакладзены і ў сцэнар да адна... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Караткевіч Уладзімір, Нельга забыць (Леаніды не вернуцца да Зямлі)

Нельга забыць (Леаніды не вернуцца да Зямлі)

Раман амаль што сентыментальны

Караткевіч Уладзімір

Раман «бацькі» беларускай гістарычнай літаратуры Уладзіміра Караткевіча, спрабуе паказаць сучаснае жыцьцё праз прызму гістарычных падзеяў. Тэма паўстаньня 1863-1864 гадоў відавочна не адпускала беларускага пісьменьніка, але ён паспрабаваў апісаць ня толькі гісторыю, але і лёсы, што напаткалі нашчадкаў. Праўнук беларуса Усяслава Грынкевіча, удзельніка паўстання 1863 года, сустрэў Ірыну Гораву, праўнучку рускага афіцэра Юрыя Горава і пака... Болей »


pdf
Караткевіч Уладзімір, З вякоў мінулых

З вякоў мінулых

Апавяданні, аповесці

Караткевіч Уладзімір

Кніга “З вякоў мінулых” Уладзіміра Караткевіча змяшчае надрукаваныя раней – часам досыць даўно – гістарычныя творы пісьменніка. Гэта старонкі гісторыі беларускага народа, дзеянні нашых продкаў, іх мужнасць у барацьбе супраць прыгнятальнікаў, іх вера ў святую свабоду, іх высокароднасць і духоўная прыгажосць. Край і людзі – вось фон, на якім адбываецца жхеянне гэтых вострасюжэтных твораў. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Караткевіч Уладзімір, Вока тайфуна

Вока тайфуна

Апавяданні і аповесці

Караткевіч Уладзімір

Новую кнігу пісьменніка Уладзіміра Караткевіча складаюць апавяданні на сучасныя тэмы, аповесць «Лісце каштанаў» - аб жыцці і прыгодах падлеткаў у гады Айчыннай вайны – і гістарычны дэтэктыў «Дзікае паляванне караля Стаха» Болей »


pdf
mp3
mobi
fb2
epub
Караткевіч Уладзімір, Хрыстос прызямліўся ў Гародні

Хрыстос прызямліўся ў Гародні

Евангелле ад Іуды

Караткевіч Уладзімір

У сучаснай беларускай прозе раман Уладзімера Караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" займае асаблівае месца. Яго адметнасьць вызначаецца ня толькі навной жыцьцёвага і гістарычнага матэрыялу, але і арыгінальнасьцю вобразнага ўвасабленьня падзеяў далёкай мінуўшчны, уменьнем пераасэнсаваць іх з пазыцыяў нашай сучаснасьці, прыдаць фактам гістарычнай рэчаіснасьці непаўторны нацыянальны калярыт, надзённасьць гучаньня. Раман "Хрыстос пры... Болей »


pdf
Караткевіч Уладзімір, Старыя беларускія хронікі

Старыя беларускія хронікі

П’есы

Караткевіч Уладзімір

У выданьне “Старыя беларускія хронікі” зьмешчаныя п’есы аўтарства бацькі беларускай гістарычнай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Ніхто іншы акрамя Уладзіміра Караткевіча не патрапіў у самыя цяжкія часы савецкага рэжыму зьвярнуцца да тэмаў беларускай гісторыі, тэмаў перамогаў і паразаў. Уладзімір Караткевіч кліча нас у падарожжа па беларускай мінуўшчыне, дзе жывы Кастусь Каліноўскі, дзе віцебляне ўздымаюцьпаўстаньне супраць рэлігійнага... Болей »


pdf
Караткевіч Уладзімір, Матчына душа

Матчына душа

Вершы

Караткевіч Уладзімір

“Матчына душа” – першы зборнік паэзіі Уладзіміра Караткевіча, які больш вядомы як празаік, аўтар гістарычных раманаў, апавязанняў, аповесцяў ды п’есаў. Зборнік выйшаў год пасля прыняцця Уладзіміра Караткевіча ў Саюз Беларускіх пісьменнікаў (тады Саюз пісьменнікаў БССР). Як паэт Уладзімір Караткевіч дэбютаваў ў часопісе “Полымя” ў 1955 годзе. У зборнік увайшлі раннія вершы аўтара, як гумарыстычнага, так і сацыяльна-грамадзянскага характ... Болей »


pdf
epub
Караткевіч Уладзімір, У снягах драмае вясна

У снягах драмае вясна

Аповесці

Караткевіч Уладзімір

"У снягах драмае вясна" - адзін з ранніх празаічынх твораў Уладзіміра Караткевіча. Аповесць - пра студэнцкія гады, пра першае каханне, пра станаўленне характару маладога чалавека. Знойдзеная сястрой пісьменніка ў яго архівах аповесць "У снягах драмае вясна" - цікавая старонка ў спадчыне аднаго з выдатных прадстаўнікоў беларускай літаратуры. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-9]   Наступная   Апошняя