Гардзееў Юры

Нарадзіўся ў Гародні 2 ліпеня 1967 г. У 1991 г. скончыў гістфак Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Тэма дыпломнай працы: Развіццё планіроўкі і архітэктуры Гародні ў XVIII ст. У 1988-1992 гг. працаваў мастацтвазнаўцам у гарадзенскіх майстэрнях інстытута “Белспецпраектрэстаўрацыя”. У 1993-1995 гг. - выкладчык кафедры беларускай культуры ГрДУ. У 1996-1999 – аспірант Педагагічнай акадэміі ў Кракаве (Польшча). У 2000 г. тамжа абараніў дысертацыю: Гародня ў XVIII ст. Даследванні над асваеннем гарадской прасторы, адносінамі ўласнасці і гарадскім насельніцтвам (Grodno w XVIII stuleciu. Studia nad zasiedleniem, stosunkami własnościowymi i mieszkańcami miast) і атрымаў навуковы тытул доктара гуманітарных навук. У 2001-2005 гг. працаваў у Навуковай бібліятэцы Польскай Акадэміі Мастацтваў і Польскай Акадэміі Навук у Кракаве. З 2005 г. – ад’юнкт Інстытута Расіі і Усходняй Еўропы Ягелонскага ўніверсітэта. Старшыня Беларускага таварыства ў Кракаве.

Галоўныя накірункі даследаванняў: гісторыя беларускіх гарадоў, сацыяльна-эканамічная ды культурная гісторыя Гародні, рэформы мясцовага самакіравання ў ВКЛ ў другой палове XVIII ст.

 

Гардзееў Юры :: Выданьні

pdf
Гардзееў Юры, Магдэбургская Гародня

Магдэбургская Гародня

(сацыяльная тапаграфія і маёмасныя адносіны ў 16—18 ст.)

Гардзееў Юры

Кніга Юрыя Гардзеева – першая такога кшталту публікацыя пра горад над Нёманам. У кнізе падрабязна даследуецца гісторыя развіцця горада, планіроўка і забудова. Аўтар на аснове архіўных дакументаў адсочвае тапаграфію гарадзенскіх вуліц і плошчаў. Падрабязна апісвае гісторыю і шлях тапанімікі кожнай вуліцы, кожнага гарадскога пляца. Даследуе саслоўныя і маёмасныя адносіны жыхароў у розных перыядах гісторыі. Апісвае шляхецкія сядзібы, улада... Болей »


pdf
Гардзееў Юры, Цывільна-вайсковыя парадкавыя камісіі ў Вялікім Княстве Літоўскім у часы Чатырохгадовага сойма (1789—1792)

Цывільна-вайсковыя парадкавыя камісіі ў Вялікім Княс...

Гардзееў Юры

Кніга прысвечаная разгляду дзейнасці цывільна-вайсковых парадкавых камісій, якія былі заснаваныя ў Рэчы Паспалітай у 1789 г. і паклалі пачатак мясцовай адміністрацыі на літоўскіх і беларускіх землях. Нягледзячы на тое, што камісіі спынілі існаванне ўлетку 1792 г, у час вайны з Расіяй, станоўчыя эфекты іх дзейнасці несумненныя. Праз прызму дзейнасці парадкавых камісій вымалёўваецца ўсебаковая панарама жыцця тагачасных гарадоў: праблемы д... Болей »


Гардзееў Юры, Тапанімія старажытнай Гародні

Тапанімія старажытнай Гародні

(XII-XVIII стст.)

Гардзееў Юры

Гэтая кніга - першая ў Беларусі праца, у якой зроблены аналіз эвалюцыі тапанімікону аднаго горада на храналагічным адрэзку XII-XVIII стст. Аўтар, доктар гістарычных навук Юры Гардзееў, разглядае пытанне паходжання ўласнага імя Гародні і ракі Нёман, усебакова аналізуе асобныя назвы гарадзенскіх вуліц і плошчаў, а таксама іншыя імёны ўнутрыгарадскіх аб’ектаў (напрыклад: аграонімы, драмонімы, эклезіёнімы ці мікратапонімы). У працы зроблена... Болей »


pdf
Вольныя муляры ў беларускай гісторыі.

Вольныя муляры ў беларускай гісторыі.

Канец XVIII - пачатак XX ст.

У навуковай літаратуры вольнае мулярства або масонства звычайна вызначаецца як этычны або рэлігійна-этычны рух, які канчаткова аформіўся напачатку XVIII ст. у Англіі. Паводле вольнамулярскай ідэалёгіі мэтаю дзейнасьці яе прыхільнікаў зьяўляецца духоўнае ўдасканаленьне чалавека і ўсталяваньне братэрскіх адносінаў паміж прадстаўнікамі розных нацыянальнасьцяў і рэлігіяў, прыхільнікамі розных сацыяльна-палітычных пазыцыяў. Дасьледаваньне д... Болей »


pdf
Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа

Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ...

Зборнік навуковых прац

У зборнік увайшлі матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа» (лістапад 1999 г.), якую арганізавала кафедра беларускай культуры ГрДУ. Разглядаюцца пытанні гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, мастацтва, мовы і літаратуры Гродзеншчыны. Болей »


pdf
Гародня Х - ХХ стст.

Гародня Х - ХХ стст.

Каралеўскі горад з правінцыйным лёсам

“Гародня Х – ХХ стст. Каралеўскі горад з правінцыйным лёсам” - чарговае выданне кніжнай серыі “ГАРАДЗЕНСКАЯ БІБЛІЯТЭКА”. З усіх старажытных беларускіх гарадоў сёння найбольш актыўна даследуецца Гародня. Кніга “Гародня Х – ХХ стст. Каралеўскі горад з правінцыйным лёсам” яшчэ адзін таму прыклад. 11 гісторыкаў з Беларусі і Польшчы ажыццявілі першае ў гісторыі сумеснае беларуска-польскае даследаванне мінуўшчыны горада на сумежжы цывілізацый... Болей »


pdf
Герольд Litherland, 03-04(07-08)2002

Герольд Litherland

Навуковы геральдычны часопіс

03-04(07-08)2002

* Амелька С., Геральдычныя, генеалагічныя і эпіграфічныя крыніцы Беларусі: Горадня. * Амелька С., Прыватны архіў Станіслава Пачобута-Адляніцкага з Горадні * Брэгер Герман, Гісторыя вёскі Голдава ў Лідскім раёне * Гардзееў Юры, Крыніцы па гісторыі Гародні ў кракаўскіх сховішчах * Дук Дз., Матэрыялы да геральдычнай карты месцазнаходжання двароў полацкай шляхты XVI-XVII ст. * Марозаў Я., Фальшаванне дакументаў аб ш... Болей »


pdf
Герольд Litherland, 01-02(13-14)2004

Герольд Litherland

Навуковы геральдычны часопіс

01-02(13-14)2004

* Амелька С., Дзейнасць дабрачынных таварыстваў шляхты ў Беларусі ў канцы XVIII - сярэдзіне ХІХ ст. * Брэгер Герман, Жодзішкі Ашмянскага павета і яго ўладальнікі ў XVI - пачатку ХХ ст. * Гардзееў Юры, Матэрыялы да генеалогіі і эпіграфікі ў гарадзенскім фарным касцёле * Карнялюк В., З гісторыі барацьбы жыхароў мястэчка Крынкі за свае правы ў першай палове ХІХ ст. * Леўчык А., Пячаткі менскага біскупа Якуба Дэдэркі ў ф... Болей »


pdf
Герольд Litherland, 03-04(15-16)2004

Герольд Litherland

Навуковы геральдычны часопіс

03-04(15-16)2004

* Амелька С., Радаводы шляхты Лідскага павета: Тальмонты * Гардзееў Юры, З гісторыі канцылярыі гарадзенскага магістрата XVI-XVIII cт. * Данскіх С. У., Вытокі шляхты ВКЛ: землеўладальнікі беларускага Панямоння паводле "Die Littauschen Wegeberichte" * Лялевіч Янка, Фармаваньне тэрыторыі Гарадзенскага павета ў XIV-XVI ст. * Сліж Н., Лёс шляхцянак у вайне 1654-1667 г. * Цітоў Анатоль, Гарадзенскія злотнікі ў XVI-XIX... Болей »


pdf
Гістарычны Альманах, 01

Гістарычны Альманах

навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс

01

* "Краёвасць: традыцыі згоды народаў у эпоху нацыяналізму". Міжнародная навуковая канферэнцыя. Познань (Польшча). 11-13 траўня 19 * Zasztowt L. Kresy. 1832-1863. Szkolnictwo na ziemiach litewskich i ruskich dawnej Rzeczypospolitej. Warszawa, 1997. 456 s. (Куль-Сяльверстава) * Антон Луцкевіч пра беларускае Адраджэнне пачатку 20 ст. * Бохан Юры, Класіфікацыя познясярэднявечных шпор Вялікага Княства Літоўскага другой паловы ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя