be

Гардзееў Юры

Гардзееў Юры

Нарадзіўся ў Гародні 2 ліпеня 1967 г. У 1991 г. скончыў гістфак Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Тэма дыпломнай працы: Развіццё планіроўкі і архітэктуры Гародні ў XVIII ст. У 1988-1992 гг. працаваў мастацтвазнаўцам у гарадзенскіх майстэрнях інстытута “Белспецпраектрэстаўрацыя”. У 1993-1995 гг. - выкладчык кафедры беларускай культуры ГрДУ. У 1996-1999 – аспірант Педагагічнай акадэміі ў Кракаве (Польшча). У 2000 г. тамжа абараніў дысертацыю: Гародня ў XVIII ст. Даследванні над асваеннем гарадской прасторы, адносінамі ўласнасці і гарадскім насельніцтвам (Grodno w XVIII stuleciu. Studia nad zasiedleniem, stosunkami własnościowymi i mieszkańcami miast) і атрымаў навуковы тытул доктара гуманітарных навук. У 2001-2005 гг. працаваў у Навуковай бібліятэцы Польскай Акадэміі Мастацтваў і Польскай Акадэміі Навук у Кракаве. З 2005 г. – ад’юнкт Інстытута Расіі і Усходняй Еўропы Ягелонскага ўніверсітэта. Старшыня Беларускага таварыства ў Кракаве.

Галоўныя накірункі даследаванняў: гісторыя беларускіх гарадоў, сацыяльна-эканамічная ды культурная гісторыя Гародні, рэформы мясцовага самакіравання ў ВКЛ ў другой палове XVIII ст.

Гардзееў Юры. Выданьні

ARCHE 1-2(88-89)2010

ARCHE 1-2(88-89)2010

Другая Гародня

* Нямецкая акупацыя і лёс яўрэяў Гародні * Акерман Фэлікс, Зь вёскі ў Гародню. Саветызацыя Заходняй Беларусі як працэс акультурацыі / культурнай асыміляцыі мігрантаў зь вёскі * Блашчак Тамаш, Міністэрства беларускіх справаў ураду Літоўскай Рэспублікі (1918—1924) * Вашкевіч Андрэй, Чарнякевіч... Болей »

ARCHE 09(60)2007
pdf

ARCHE 09(60)2007

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

Нумар прыствечаны руйнаваньню аўтэнтычнай архітэктуры Гародні. Сьцяпан Стурэйка піша пра "Хамства ў камені" і "Горадню пад ударам савецкай ідэнтычнасці", друкуюцца таксама артыкулы Юрыя Гардзеева і Андрэя Вашкевіча. Яшчэ ў нумары: адказ Валера Булгакава крытыкам яго кнігі "Гісторыя беларускага нацыяналізму"... Болей »

Герольд Litherland 01-02(13-14)2004
pdf

Герольд Litherland 01-02(13-14)2004

Навуковы геральдычны часопіс

* Амелька С., Дзейнасць дабрачынных таварыстваў шляхты ў Беларусі ў канцы XVIII - сярэдзіне ХІХ ст. * Брэгер Герман, Жодзішкі Ашмянскага павета і яго ўладальнікі ў XVI - пачатку ХХ ст. * Гардзееў Юры, Матэрыялы да генеалогіі і эпіграфікі ў гарадзенскім фарным касцёле * Карнялюк В., З гісторыі... Болей »

Герольд Litherland 03-04(15-16)2004
pdf

Герольд Litherland 03-04(15-16)2004

Навуковы геральдычны часопіс

* Амелька С., Радаводы шляхты Лідскага павета: Тальмонты * Гардзееў Юры, З гісторыі канцылярыі гарадзенскага магістрата XVI-XVIII cт. * Данскіх С. У., Вытокі шляхты ВКЛ: землеўладальнікі беларускага Панямоння паводле "Die Littauschen Wegeberichte" * Лялевіч Янка, Фармаваньне тэрыторыі... Болей »

Беларускі Гістарычны Агляд Том 10 Сшыткі 1-2 (18-19)
pdf

Беларускі Гістарычны Агляд Том 10 Сшыткі 1-2 (18-19)

навуковы часопіс

** Артыкулы * Расціслаў Баравы. Хрысціянізацыя тэрыторыі Полацкай і Тураўскай епархій X—XIV ст. (Гістарычна–геаграфічны аспект) * Андрэй Янушкевіч. Унія з Каронай ва ўнутранай палітыцы ВКЛ перад Люблінскім соймам 1569 г. * Рустыс Камунтавічус. Падарожжы па Літве ў XVI—XVII ст.: досвед італьянцаў і французаў... Болей »

Герольд Litherland 03-04(07-08)2002
pdf

Герольд Litherland 03-04(07-08)2002

Навуковы геральдычны часопіс

* Амелька С., Геральдычныя, генеалагічныя і эпіграфічныя крыніцы Беларусі: Горадня. * Амелька С., Прыватны архіў Станіслава Пачобута-Адляніцкага з Горадні * Брэгер Герман, Гісторыя вёскі Голдава ў Лідскім раёне * Гардзееў Юры, Крыніцы па гісторыі Гародні ў кракаўскіх сховішчах * Дук... Болей »

Гістарычны Альманах 06
pdf

Гістарычны Альманах 06

навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс

* Літоўскага ў палітыцы расейскага царызму напярэдадні вайны 1812 г. * Біч Міхась, Мой шлях у навуку * Біч Міхась, Паўстанне 1863-1864 г. Кастусь Каліноўскі * Гардзееў Юры, Заўвагі да праблемы даследаванняў гісторыі Гародні (на падставе выдання серыі Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка... Болей »

Białoruskie Zeszyty Historyczne 16
pdf

Białoruskie Zeszyty Historyczne 16


* Hardziejeu Jury (Гардзееў Юры), W kwestii stratygrafii społecznej Grodna w pierwszej połowie XVI w. * Januszewska-Jurkiewicz Joanna, Dwie „krajowe" inicjatywy białoruskie na Litwie Środkowej * Kempa Tomasz, Magnateria ruska wobec unii lubelskiej (1569) * Korch Joanna, Choroby nękające... Болей »

Гістарычны Альманах 05
pdf

Гістарычны Альманах 05

навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс

* Навуковыя канферэнцыі * Рэцэнзіі * Артурас Дубоніс, Краўцэвіч А. К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. Мінск: Беларуская навука, 1998. 208 с. * Галубовіч Віталь, Намінацыйныя прывілеі на павятовыя земскія пасады з кніг запісаў Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага першай паловы 17... Болей »

Гістарычны Альманах 03
pdf

Гістарычны Альманах 03

навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс

* Сакалова Марына (Менск). Ля вытокаў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі * Кіштымаў Андрэй (Менск). Эканамічныя падставы беларускай дзяржаўнасці на пачатку 20 ст. * Вендт Ян (Гданьск). Адміністрацыйныя падзелы Польшчы ў 20 ст. * Мазько Эдуард (Гародня). Ідэалагічныя падставы дзейнасці Беларускай... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org