Барадулін Рыгор

Помніць сябе пачынаю пад галасы жніўнае песні. Хутар Верасовачка. Песня тужлівая, здаецца, колецца неўсвядомленай яшчэ самотай, як іржэўе. Заходзіць сонца. Мама кажа страшную казку. Калі бацька прыходзіў з працы ці прыязджаў з руму, я любіў расперазаць яго, каб з запазухі выпаў ці абаранак, ці акрайчык, што перадаў зайчык. ...Пераезд у Вушачу помню дужа смутна. На кані паклажа і я. Чамусьць цяжка было перавезці з хутара ката. Яго, як ваўка таго, у лес, у хмыз цягнула. У Вушачы, нешта ўроілася мне, сядзеў на бальшаку і еў кашу. Нейкая цётка папрасіла пакаштаваць, плакаў, не хацеў даць. Зверху мама дадала жалю розгай за скупасць. Бацька мяне не біў. Толькі калі я пачынаў хадзіць на галаве, пытаўся: "А дзе мой чорненькі?" Гэта значыць, раменьчык. І гэтага запытання хапала. ...Пачыналася вайна. Савецкая ўлада ўцякала. Безуладдзе. Вусціш. Чуў, як пошаптам мама з бацькам казалі: у ляску пры дарозе на Арэхаўна расстрэльвалі палякаў. Мужчын, жанчын, старых, дзяцей. (Гэта рука дапамогі прасавечаных братоў паняволеным братам Заходняй Беларусі. Ачышчалі турмы сталінскія малойчыкі). Пачатак вайны запомніўся так. Наляцеў самалёт. Мы з бацькам беглі па жыце, жыта нават мяне не магло схаваць. Дабеглі да зямлянкі. ...Баба Малання, маміна мама, была уніяткай, малілася па-беларуску. Мама дужа добра шыла. Прапаноўвалі ісці ў арцель. Не пайшла. Гаспадарка, хай і невялікая, патрабавала шмат увагі. Дый за сынам трэба было прыглядаць, каб ад рук не адбіўся. Калі яна спала, пачынаю ўспамінаць і не прыпомню. Да апошняга была мама рупніцай. Па-латышску rupnica - фабрыка, завод. Чаму латышскую мову згадаў? Бацька мамін быў латыш. Рыжанін Галвіньш - механік па млынах. ...У школе былі настаўнікі розныя. Адны ведалі тое, што выкладалі, другія не ведалі. Адных мы любілі, другіх не любілі. Нямецкую мову мы вывучалі з трэцяга класа. Першая настаўніца няйначай па начах сама вучыла літары лацінкі, бо слова Deutsch чытала як деутш. На шчасце, неўзабаве прыйшла Пелагея Філімонаўна Харчанка, якая ў свой час скончыла гімназію. ...Успамінаць можна шмат чаго. Але большае забылася, а меншае засталося. Большая частка жыцця пражыта. Засталася меншая. А над малым дзіцем болей дрыжаць. Але як ні дрыжы, колькі Бог дасць яшчэ пражыць, столькі і пражывеш. Бог - бацька. Пішу гэтыя радкі ў мамінай хаце 30 жніўня. Здаецца, у гэты ж дзень у 1954 годзе ехаў я ў Мінск па веды. І даведаўся, што толькі дома я дома. На таку майго веку зярняты дзён былі добрыя. Самым чыстым зернем, самым адборным засталіся маміны словы. З іх хлеб для душы мае...

1995

P. S. Поўны варыянт успамінаў "На таку веку майго" гл. у ІV томе Збору твораў Рыгора Барадуліна. - Мінск, "Мастацкая літаратура", 2002, с. 84 – 141.
Фота: Вадзім Грудзько

 

Барадулін Рыгор :: Выданьні

pdf
Барадулін Рыгор, Дуліна ад Барадуліна

Дуліна ад Барадуліна

Барадулін Рыгор

«Дзядзька» Рыгор з дасьціпным і непаўторным народным гумарам пра сур’ёзныя рэчы. У адмысловым праекце беларускай службы Радыё Свабода Народны паэт Беларусі кіруе «дуліны» вядомым асобам, ды супрацоўнікам і слухачам Радыё Свабода. Трапныя параўнаньні ды эпіграмы, што не толькі прадстаўляюць вядомых людзей у жартаўлівай форме, але і даюць прыклад народнай мудрасьці традыцыйна з жартам і моцным слоўцам. Плён працы над «Дулінамі ад Барадулі... Болей »


Барадулін Рыгор, Евангелле ад Мамы

Евангелле ад Мамы

Кніга паэзіі

Барадулін Рыгор

Мне цяжка ўявiць сабе Рыгора Барадулiна, выштукаванага ў стылi моднай прэстыжнасцi ад madame А. цi ад мiстэра Юдашкiна, як бы таго нi вымагалi правiлы добрага тону новага, рыначнага, часу, якi спараджае i новую элiту, у якой каму б яшчэ быць, як не паэту яркаму i самабытнаму, творча стабiльнаму, палiтычна акрэсленаму. Яно i апраўда, Барадулiн -- паэт элiтарны, але не ў салонным значэннi гэтага слова. Бо хадзiў i ходзiць някiдка, насiў i... Болей »


pdf
Барадулін Рыгор, Ксты

Ксты

Барадулін Рыгор

Кожны чалавек звяртаецца да Бога. Адзін у думках, другі словамі малітвы просіць здароўя для дзіцяці альбо па-свойму вядзе размову з Усявышнім. Вельмі вялікая колькасць людзей просіць ласкі Божай у цяжкія хвіліны жыццёвага выпрабавання – моляцца хто як умее. Зусім няверуючага чалавека няма на ўсёй зямлі, а непрактыкуючых, апушчаных, загубленых духоўна – мноства. Звяртаюцца людзі да Бога на роднай мове, бывае, на чужой. На чужой мове моля... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Барадулін Рыгор, Здубавецьця

Здубавецьця

Барадулін Рыгор

Прыхільнікі канцэпцыі балта-крывіцкага паходжаньня беларусаў знойдуць у “Здубавецьці” Р.Барадуліна цікавы аргумэнт на карысьць сваіх перакананьняў. Ушацкія досьціпы, сабраныя ў гэтай кнізе, характарам свайго гумару нагадваюць латыскія дайны. Апошнія, дарэчы, сталіся даступныя сучаснаму беларускамоўнаму чытачу праз пасярэдніцтва менавіта дзядзькі Рыгора. Народная сьмехавая культура – заўжды дыялёг, вымагаючы таленавітых апавядальніка і с... Болей »


pdf
Барадулін Рыгор, Збор твораў у пяці тамах, том 2

Збор твораў у пяці тамах

Вершы

Барадулін Рыгор

Помніць сябе пачынаю пад галасы жніўнае песні. Хутар Верасовачка. Песня тужлівая, здаецца, колецца неўсвядомленай яшчэ самотай, як іржэўе. Заходзіць сонца. Мама кажа страшную казку. Калі бацька прыходзіў з працы ці прыязджаў з руму, я любіў расперазаць яго, каб з запазухі выпаў ці абаранак, ці акрайчык, што перадаў зайчык. ...Пераезд у Вушачу помню дужа смутна. На кані паклажа і я. Чамусьць цяжка было перавезці з хутара ката. Яго, як ва... Болей »


pdf
Барадулін Рыгор, Зорка спагады

Зорка спагады

рамансы

Барадулін Рыгор

Выданьне прымеркавана да юбілею паэта. Усе рамансы, змешчаныя ў кнізе, можна пачуць у выкананьні Алеся Камоцкага і Уладзіміра Ткачэнкі на касэце, выдадзенай фірмай Grand Records. Болей »


pdf
Барадулін Рыгор, Асобы рознай пробы

Асобы рознай пробы

Эпіграмы

Барадулін Рыгор

З Рыгорам Барадуліным не засумуеш. Ён надзвычай вясёлы і «несур'ёзны» чалавек. У тым сэнсе, што ну хоць што хочаш рабі, а не змусіш сур'ёзна ставіцца да надзвычай сур'ёзных асоб — будзь ты прэм'ер, спікёр, народны ці проста пісьменнік, артыст, кампазітар, шаноўны бізнесмен ці знакаміты лекар. Ледзь нехта пачынае бранзавець ці даваць прамашкі — тут жа пайшла гуляць барадулінская эпіграма. Не зважаючы і не ўважаючы на званні і рэгаліі. Ам... Болей »


pdf
Барадулін Рыгор, Бервенізацыя

Бервенізацыя

Барадулін Рыгор

Было б смешна, калі б я пачаў прадстаўляць чытачам Рыгора Барадуліна. Хто не ведае выдатнага нашага паэта, аднаго з найбольш дасканалых майстроў роднага слова? Даўно ўжо і «на вуха» і «на зуб» праверылі ягоны ядраны радок акадэмічныя гурманы-крытыкі, а нястомныя калегі-перакладчыкі шчодра рассыпалі ягоныя пярліны па халодных і цёплых узбярэжжах і ўзгор'ях далёкіх ад Беларусі краёў. Многія тысячы аматараў паэзіі добра памятаюць, як Барад... Болей »


pdf
Барадулін Рыгор, Маўчанне перуна

Маўчанне перуна

Барадулін Рыгор

Кніга Рыгора Барадуліна «Маўчанне перуна» пра клопат нашага дня, пра гераічнае мінулае партызанскай Ушаччыны, пра адвечнае пачуццё, якое каханнем завецца. Раздзел «У суаўтарстве з Гудзонам» — вынік паездкі ў ЗША, дзе паэт прымаў удзел у рабоце XXXIX сесіі Генеральнай Асамблеі ААН Болей »


pdf
Барадулін Рыгор, Збор твораў у пяці тамах, том 1

Збор твораў у пяці тамах

Вершы

Барадулін Рыгор

У першы том Збору твораў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ўвайшлі вершы з кнігі «Маладзік над стэпам», «Рунець, красаваць, налівацца!», «Нагбом», «Неруш», «Адам і Ева», «Линія перамены дат», «Вяртанне ў першы снег», «Рум», «Свята пчалы», «Абсяг», «Белая яблыня грому», «Вечалле», «Амплітуда смеласці». Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-12]   Наступная   Апошняя