- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніжка былога шматгадовага старшыні Зьвязу Палякаў Беларусі прысьвечаная станаўленьню і разьвіцьцю польскага грамадзка-культурніцкага руху ў найноўшай Беларусі. Гэта тэма выклікае жывую цікавасьць як у Беларусі, гэтак і ў Польшчы. Таму кніжка забясьпечаная двума уступамі польскіх аўтараў (Яна Новака Езяраньскага і Здзіслава Юліяна Вініцкага), а таксама пасьлямовай Станіслава Шушкевіча. Аўтар практычна па гадах (ад 1987 да 2003) падае гісторыю польскага руху ў Беларусі. Т. Гавін зазначае, што дзейнасьць Зьвязу Палякаў Беларусі ад самага пачатку адбывалася ў рамках беларускага заканадаўства. Нажаль, цяпер у Беларусі, як калісьці і ў СССР, дарогу ад закона да ягонай рэалізацыі ў многіх выпадках не удаецца адолець. Аўтар сьцвярджае: “Правы польская мяншыні ў Беларусі заўжды парушаліся ад 1939 году. Да 1989 году гэтак адбывалася з маўклівае згоды камуністычнага кіраўніцтва ПНР... Сёньня нашыя правы таксама парушаюцца, гэтым разам з маўклівае згоды нас, палякаў, што жывуць у Беларусі і якія ў сваёй большасьці пагадзіліся з прымусовай русіфікацыйнай палітыкай беларускіх прамаскоўскіх уладаў”. Т. Гавін упэўнены, што палякі Беларусі змогуць адстаяць свае інтарэсы толькі ў хаўрусе з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.