- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Раней дызайнеры фармавалі густы, стаўленне да прадмета, а цяпер – гэта дызайнеру кажуць, што трэба рабіць, што спадабаецца народу. Больш няма такога, што, ствараючы нешта, ты можаш на нешта ўплываць...» Пра ўнутраную свабоду мастака, пра свабоду ўнутры сістэмы – савецкай, постсавецкай ці рынкавай – разважае ў Зорнай студыі графік, дызайнер Уладзімір Цэслер, чалавек-брэнд, адна з самых каларытных персонаў сучаснага мастацтва, правакатар, працы якога захоўваюцца і ў Люўры, аўтар незабыўных іранічных арт-аб’ектаў і плакатаў, вядомых у шырэйшым свеце.