- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Па тэрыторыі сучаснага Менску цякуць розныя рэкі і рачулкі, але сярод іх няма Менкі. Чаму назва гораду і гэтай ракі такія падобныя? Верагодна, адказ крыецца ў вёсцы з характэрнаю назваю Гарадзішча, што менш як за 10 кіламетраў ад мяжы сучаснага Менску. На тэрыторыі сучаснай вёскі Гарадзішча было вялікае паселішча. У ІХ–ХІ стагоддзях – час росквіту – яно займала каля 30 гектараў! Ядром было магутнае гарадзішча, абнесенае высокімі – да 12 метраў – валамі. Яны ўражаюць і сёння. Равы вакол сценаў напаўняла вадою Менка. Ці не гэтае паселішча было летапісным Менскам?