- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вайсковыя могілкі ў Менску – месца супакаення беларусаў, якія па-рознаму пераадолелі супярэчлівасць паміж камуністычным і нацыянальным кірункам развіцця Беларусі. Многія з іх заплацілі за гэта сваім жыццём. Чаму і як памерлі гэтыя людзі – у новым выданні праграмы «Загадкі беларускай гісторыі». На Вайсковых могілках спачываюць Якуб Колас і Янка Купала. Паэт Рыгор Семашкевіч назваў іх «маршаламі нацыі». Янка Купала спачатку быў пахаваны ў Маскве на Ваганькаўскіх могілках. Які быў ягоны шлях на радзіму? Хто з «маршалаў нацыі» яшчэ застаецца на чужыне?