- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларускі нацыяналізм меў шмат агульных рысаў з нацыянальнымі рухамі іншых народаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Натуральна, меў ён і свае адметнасці. Але галоўнае – ён быў паспяховы. Чым беларускі шлях да дзяржаўнасці падобны да шляху іншых народаў і чым адрозніваецца ад іх – разбіраўся доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч. Нацыяналізм як палітычная з’ява ўзнік у XIX ст. Тады шмат якія народы, што сёння маюць уласную дзяржаву, яе яшчэ не мелі.