- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На пераломе ХІХ–ХХ ст. аформілася адметная ідэалагічная, а пазней і палітычная плынь, прыхільнікі якой прагнулі аўтаноміі для зямель былога Вялікага Княства Літоўскага. Як яны ўяўлялі сабе гэткае дзяржаўнае ўтварэнне і чаму ў выніку нічога не атрымалася, глядзіце ў чарговым выданні «Загадак беларускай гісторыі». Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай на землях былога Вялікага Княства Літоўскага сутыкнуліся інтарэсы з аднаго боку каланіяльнай палітыкі расейскіх уладаў, а з іншага – польскага нацыянальнага руху.