- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Іказнь – ціхая мясціна, паўз якую можна праехаць па трасе, нічога асаблівага не заўважыўшы, акрамя макавак касцельных ды царкоўных вежаў. А тут калісьці стаяў грозны замак, які сцярог межы Вялікага Княства Літоўскага. У даўнія часы Іказнь была немалым мястэчкам: на пачатку XVII ст. тут жылі каля 600 чалавек, а галоўнае – стаяў прыватны шляхецкі замак, незвычайны з розных прычынаў. Па-першае, ён адзін з нямногіх месціўся на востраве, па-другое – меў мураваныя сцены і вежы. (...)