- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Опса – старажытнае мястэчка на Браслаўшчыне – азёрным краі, непадалёк мяжы з Літвой. Калі прытрымлівацца версіі пра балцкую этымалогію назвы Опса, то яна азначае ўзбярэжжа ці проста плыткае месца. Што не дзіўна, бо побач акурат знаходзіцца аднайменнае возера. Знойдзены побач курганны могільнік ІХ – першай паловы ХІ ст., сведчыць пра тое, што паселішча тут існавала ўжо ў раннім сярэднявеччы. Пакінулі яго носьбіты культуры, якую археолагі называюць культурай смаленска-полацкіх доўгіх курганоў. Гэта азначае, што тут жылі крывічы.