- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вялікім і слаўным горадам Магілёў стаў у эпоху Вялікага княства Літоўскага. Напачатку Новага часу ён быў другім па велічыні ў краіне пасля сталічнай Вільні. І хоць Магілёў не меў такой слаўнай сярэднявечнай гісторыі, як Полацк, Смаленск ці Віцебск, ягоныя жыхары напоўніцу скарысталіся сваім геаграфічным размяшчэннем на буйной гандлёвай рацэ ды спрыяльнымі гістарычнымі абставінамі.