- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З-за блізкасці да мяжы з БССР улады міжваеннай Польшчы перанеслі цэнтр Дзісненскага павета ў буйное мястэчка Глыбокае. Атрымаўшы добры імпульс да развіцця, Глыбокае даволі хутка пераўтварылася ў горад. А польская ўлада распачала тут саліднае будаўніцтва: для чыноўнікаў, якія прыбылі з Польшчы, узводзіліся адміністрацыйныя і жылыя будынкі, пераважна ў своеасаблівым г.зв. закапанскім стылі. Значная частка апошніх ацалела. Сёння яны выдзяляюцца сярод савецкай забудовы і надаюцца на рэстаўрацыю ды выкарыстанне ў якасці турыстычных аб’ектаў.