- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Падарожжы ў прасторы і ў часе гэта «Загадкі беларускай гісторыі». Аўтар і вядоўца праграмы –прафесар Аляксандр Краўцэвіч: «Я распавяду невядомую і малавядомую гісторыю Беларусі.Прадстаўлю яе навукова і з пункту гледжання беларускага нацыянальнага інтарэсу». Незвычайны лёс галоўнага гораду Паўночнага Палесся – адметнага рэгіёна ў самым цэнтры Беларусі. Горад племені крывічоў, у часы ВКЛ – уладанне нашчадкаў Гедыміна – князёў Алелькавічаў, потым Радзівілаў. Хто з беларусаў не чуў пра Слуцкае евангелле, слуцкія паясы. Слуцкі збройны чын?!