- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Жорсткая бітва каля пераправы праз Дняпро пад Лоевам паміж украінскімі казакамі і войскам Вялікага Княства Літоўскага вырашыла лёс усёй ваеннай кампаніі 1649 года.Гісторыкі спрачаюцца, хто ў гэтай бітве перамог, а ў Беларусі да сённяшняга дня не могуць акрэсліцца, каго лічыць «нашымі»: украінскіх казакоў, падтрыманых часткай беларускага сялянства, ці дзяржаўнае войска гетмана Януша Радзівіла.