- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Слуцк узнік у канцы XI ст. на паўночным Палессі, дзе самыя ўрадлівыя глебы ўва ўсёй Беларусі. У сярэднявеччы не належаў да шэрагу буйных гарадскіх цэнтраў, але заўжды меў сваю непаўторную адметнасць, што выявілі археалагічныя раскопкі. Напрыклад, сярэднявечныя случчакі вельмі любілі гуляць у шахматы, і шахматных фігурак тут знойдзена больш, чымся нават у вялікіх гарадах. Чаму мясцовыя ўлады не цэняць старажытнага мінулага свайго гораду і практычна знішчылі замчышча, з якога места пачыналася? Што яшчэ могуць адкапаць тут археолагі?