- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гомель, другі горад па велічыні ў Беларусі, доўгія часы не меў значнага адміністрацыйнага статуса. У раннім сярэднявеччы быў цэнтрам племяннога саюзу Радзімічаў. Потым цэнтрам удзельнага княства. На піку свайго развіцця яго знішчылі манголы. У Вялікім княстве літоўскім, з увагі на блізкасць да мяжы з Масквой, меў моцны замак і пастаянны гарнізон. Вялікім горадам ён стаў аднак толькі на пачатку 20 ст. Сярэднявечны жа Гомель схаваны пад зямлёй на тэрыторыі палацавага парку. Гісторыкі пра яго з большага маўчаць.Маскоўская навала заспела літвінаў знянацку. ВКЛ за некалькі гадоў страціла на ўсходзе каля траціны сваёй тэрыторыі. Вораг вёў наступ незвычайна вялікімі сіламі. Невядома была як іх спыніць. Паспалітае рушанне не спраўлялася з абаронай краіны. На прафесійнае войска скарб не меў грошай. Сітуацыя выглядала амаль безнадзена. Але тут падаспела Аршанскай перамога. Яна абудзіла надзею ў літвінаў і жах сярод маскоўцаў.