- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вясковы настаўнік, антырасейскі паўстанец, судовы следчы, сялянскі адвакат, але найперш – пачынальнік навейшай беларускай літаратуры, першы вялікі нацыянальны паэт, будзіцель беларускага народа. Гэта ён назваў нашую мову «адзежай душы», паэтычна, але і з навуковай дакладнасцю акрэсліў этнічныя межы Беларусі: «Там, братцы, яна, дзе наша мова жывець: яна ад Вільні да Мазыру, ад Віцебску за малым не да Чарнігава, дзе Горадня, Міньск, Магілёў, Вільня і шмат мястэчкаў і вёсак…»