- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Беларусі пра Крэва ведае, ці прынамсі чуў, кожны школьнік. У падручніках па гісторыі абавязкова згадваецца Крэўская ўнія 1385 года паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім. Сённяшняе Крэва – звычайная вялікая вёска ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласці. Але ў нашай краіне не знойдзеш іншай вёскі, якая б пакінула такі глыбокі след у гісторыі некалькіх народаў.