- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На паўночным захадзе Беларусі ў Ашмянскім раёне каля мястэчка Гальшаны, а дакладней, паўтара кіламетра далей, пры дарозе ў Баруны знаходзіцца мясціна з незвычайнай назвай «Карабель». Гэта найвышэйшы ва ўсёй ваколіцы пагорак, вяршыня якога акружаная добра захаваным насыпным земляным валам і ровам. Мясцовы люд выдзяляе гэтае месца з усяго наваколля і пераказвае ажно некалькі легендаў, з ім звязаных. Таму не выпадкова гарадзішча «Карабель» прыцягвае ўвагу самых розных прыезджых людзей – ад звыклых падарожнікаў да мастакоў, пісьменнікаў і навукоўцаў-археолагаў.