- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
                                    
                     Сённяшняя Рэспубліка Беларусь – сапраўдная краіна парадоксаў. Гэтаксама ў ідэалогіі, як у гісторыі і культуры. Даўно няма афіцыйнай камуністычнай ідэалогіі, а помнікі і вуліцы ў гонар яе заснавальнікаў у краіне лічацца тысячамі. Як у сталічным метро, дзе пад зямлёй знаходзіцца станцыя «Плошча Леніна», а калі падымаешся на паверхню, то аказваецца, што плошча называецца «Незалежнасці». Беларусь хіба адзіная краіна ў свеце, дзе дыскрымінуецца нацыянальная культура, а кіраўнік краіны – адзіны ў свеце прэзідэнт, які не гаворыць на нацыянальнай мове.
