- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны перад транспартнікамі Беларусі паўсталі складаныя задачы: развезці па ранейшых месцах дыслакацыі вайсковыя злучэнні і аб’яднанні, даставіць дэмабілізаваных дадому, забяспечыць перавозкі для патрэб народнай гаспадаркі. Стала быць, транспарт першым з усіх галін народнай гаспадаркі ўступаў у вайну і апошнім выходзіў з яе. Пасляваенны перыяд гісторыі нашай краіны адзначаны вялікімі поспехамі ў развіцці народнай гаспадаркі. Буйным дасягненнем Беларусі за гэты перыяд стала стварэнне магутнай транспартнай сістэмы. Станаўленне транспарту аказвала вялікі ўплыў на развіццё машынабудаўнічай прамысловасці і інш. Віднае месца ён займаў у балансе рабочай сілы, дзе колькасць занятых у 1945 г. складала 109,6 тыс. чал., або 18 % ад агульнай колькасці рабочых і служачых у краіне. (Ю. В. Кірчук, Аднаўленне транспарту Беларусі на заключным этапе Вялікай Айчыннай вайны, фрагмент)