be

Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 2 / 2013

навукова-тэарэтычны часопіс

У канцы XVIII – пачатку XІX ст. у Расійскай імперыі асноўнай характарыстыкай сацыяльнага статусу асобы з’яўлялася яго саслоўная прыналежнасць, якая рэгулявала кола правоў і абавязкаў, эканамічныя магчымасці, узаемаадносіны як у межах свайго сацыяльнага асяродка, так і па-за яго межамі, арыентавала на пэўныя каштоўнасці і стандарты паводзін. Нягледзячы на тое што кожны ўдзельнік сацыяльных узаемадзеянняў валодаў адначасова некалькімі статуснымі пазіцыямі, саслоўная прыналежнасць асобы ў Расійскай імперыі да пачатку ХХ ст. з’яўлялася галоўным сацыяльным статусам, а ўсе астатнія − дадатковымі, якія не маглі быць важнейшымі, чым саслоўная прыналежнасць асобы. У сваю чаргу, прававы статус выражаў юрыдычна замацаванае становішча асобы ў грамадстве, у аснову якога быў закладзены фатычны сацыяльны статус, пры гэтым права замацоўвала яго і ўводзіла ў заканадаўчыя рамкі. (Церашкова К. С., Трансфармацыя прававога статусу мяшчан Расійскай імперыі (канец XVIII– пачатак XX ст.), фрагмент)

Каталёг: Каталёг БГТ
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускі Дзяржаўны Універсітэт
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2013-07
  • Рэдактар: Клюня У. Л.
  • Выдавец: Беларускі Дзяржаўны Універсітэт
  • Памеры: 96 с.
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 1595.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org