- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга ксяндза Рэмігіюша Ладоўскага «Прыродазнаўчая гісторыя Каралеўства Польскага (1783)» – гэта невялікая праца, якая налічвае 218 старонак. Яна выканана ў выглядзе зборніка матэрыялаў аб асноўных з’явах і прыродных феноменах зямель Каралеўства, адпаведна даследаванне праводзілася адносна польскіх, беларускіх і літоўскіх тэрыторый, якія ўваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай у 1783 г. Пры гэтым ва ўводзінах аўтар адзначае, што яго кніга прысвечана таксама і апісанню тых зямель, якія адышлі ад Рэчы Паспалітай у выніку падзелу 1772 г. Кніга створана паводле алфавітнага прынцыпу, таксама змешчаны індэкс апісаных з’яў. Праца Ладоўскага ўтрымлівае ў сабе не толькі аповед пра з’явы жывой прыроды, але і апісанне радовішчаў карысных выкапняў, геаграфічных асаблівасцей краю (напрыклад, рэк), розныя гаспадарчыя дробязі і парады. (Бадына П., Казакоў Л. Ю., Вялікае Княства Літоўскае ў «Прыродазнаўчай гісторыі Каралеўства Польскага» Рэмігіюша Ладоўскага, фрагмент)