- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Першаснай, зыходнай стадыяй мастацкага мыслення з’яўляецца пачуццёвае ўспрыняцце рэчаіснасці. Яно павінна быць менавіта паэтычным светабачаннем, у якім у момант кантакта з рэчаіснасцю ўзнікаюць элементы вобразнасць. Інакш вобраз будзе толькі вытворным ад лагічнага мыслення, ілюстрацыяй да зададзеных дэкларацый, каментарыем да факта. Калі ў гады змагання за вызваленне Заходняй Беларусі М. Танк запісваў у дзённіку: «Мне здаецца, яшчэ і сёння брук не астыў ад учарашняга магутнага поступу дэманстрацыі, а муры камяніц усё яшчэ звіняць ад рэвалюцыйных лозунгаў і інтэрнацыянала...», то ужо такая непасрэдная рэакцыя на факт рэчаіснасці заключала ў сабе зародак паэтычнай вобразнасці. (фрагмент)