- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вера Бурлак (Вера Жыбуль, Джэці) – паэтка, перакладчыца, музыка. Нарадзілася ў 1977 годзе ў Кіеве. У 2001 годзе скончыла філалагічны факультэт Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта, а ў 2004 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю. Даследуе літаратуру для дзяцей, у 2004 годзе выйшла яе манаграфія "Детская поэзия Серебряного века: модернизм". Вера з’яўляецца нязменным рэдактарам самавыдавецкага часопіса "Вясковыя могілкі". Выдала кнігу вершаў "За здаровы лад жыцця" (2003) пад псеўданімам Джэці, разам з мужам Віктарам Жыбулем зборнік паэзіі "Забі ў сабе Сакрата!" (2008), а таксама кнігу "Дзеці і здані" (2012). Аўтарка і выканаўца ўласных песень, інструменталістка ў музычным гурце "Засралі казарму". В. Бурлак перакладае прозу і паэзію з украінскай, рускай і ўкраінскай моваў. А яе творы перакладаліся на англійскую, нямецкую, польскую, украінскую, чэшскую мовы і нават на эсперанта.