- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У кнізе ў форме фрагментаў і мініяцюр паказваецца нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі больш чым за два стагоддзі яе гісторыі. У прапанаванай чытачу публікацыі ён без усялякіх цяжкасцяў знойдзе адказы на пытанні, чаму на службу нацыянальнай ідэі нам не ўдалося паставіць палітычныя рэжымы БССР і Рэспублікі Беларусь, створаныя імі сістэму адукацыі, дзяржаўны сектар культуры; чаму руская культура і мова замест узбагачэння духоўнага жыцця краіны вядуць да яго дэнацыяналізацыі і даведаецца пра сапраўдныя прычыны адсутнасці ў нас дастатковай колькасці здольнай да нацыянальнай творчай дзейнасці інтэлігенцыі, амаль поўнай дэградацыі нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, уключаючы і іх эліту. Кніга разлічана на самае шырокае кола чытачоў.