be

Лыч Леанід

Лыч Леанід

Леанід Міхайлавіч Лыч (нар. 8 лютага 1929, в. Магільнае, Уздзенскі раён Мінскай вобл.) — беларускі гісторык, публіцыст; доктар гістарычных навук, прафесар.

Нарадзіўся сельскай сям'і на Уздзеншчыне. Пасля вайны навучаўся ў Мінскім статыстычным тэхнікуме, ваенным вучылішчы, скончыў гістарычны факультэт Башкірскага педагагічнага інстытута ва Уфе (1957). З 1958 г. працаваў настаўнікам. З 1962 года ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук БССР, прайшоў шлях ад старшага лабаранта да вядучага навуковага супрацоўніка (1989), доктара гістарычных навук, прафесара. Старшыня Тапанімічнай камісіі пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1992—1996).

Даследуе пытанні сацыяльна-класавых адносін у савецкі час, гісторыю беларускай культуры, моўную палітыку ў Беларусі ў XIX—XX ст., міжнацыянальныя адносіны ў краіне ў XX стагоддзі.

Адзін з аўтараў кніг: «Гісторыя Беларускай ССР», «Гісторыя рабочага класа БССР», «Гісторыя Мінска»; аўтар манаграфій, сярод якіх «Беларуская нацыя і мова» (1994), «Назвы зямлі беларускай» (1994), «Гісторыя культуры Беларусі» (1996); аўтар кнігі «Нарысы гісторыі Беларусі» (1995).

Памёр Леанід Лыч 17 студзеня 2021.

Крыніца: www.be.wikipedia.org

Лыч Леанід. Выданьні

Праблемы гарманізацыі нацыянальнага і інтэрнацыянальнага ў культуры Рэснублікі Беларусь

Праблемы гарманізацыі нацыянальнага і інтэрнацыянальнага ў культуры Рэснублікі Беларусь

(1991 - 2015 гг.)
Лыч Леанід

Паказана, што Рэспубліцы Беларусь у спадчыну ад русіфікатарскай палітыкі БССР дасталася краіне разбалансаваная ў этнічным плане культура, асабліва яе элітарныя пласты. ІІрааналізаваныя аўтарам матэрыялы сведчаць, што за час функцыянавання прэзідэнцкай сістэмы кіравання краінай не адбылося пазітыўных... Болей »

Беларуская нацыянальная адукацыя ў Заходняй Еўропе

Беларуская нацыянальная адукацыя ў Заходняй Еўропе

(1944 - 1950 гг.)
Лыч Леанід

Паказана дзейнасць нацыянальна-патрыятычных колаў беларускай паваеннай эміграцыі, найперш педагогаў, саміх бацькоў па арганізацыі на тэрыторыі краін Заходняй Еўропы дашкольных устаноў, школ, гімназій ва ўмовах вайны і пасля яе заканчэння. Дзякуючы старанню галоўным чынам педагогаў навучальна-выхаваўчы... Болей »

Беларуская мова на скрыжаваннях трох палітычных рэжымаў

Беларуская мова на скрыжаваннях трох палітычных рэжымаў

(26 студзеня 1990 -14 мая 1995 г.)
Лыч Леанід

Аналізуецца практыка дзяржаўнага рэгулявання моўнага працэсу на аснове прынятага ў апошнія гады існавання БССР заканадаўства. Вялікага старання ў гэтым улады не праяўлялі, гіаколькі на адказных дзяржаўных насадах знаходзілася шмат чыноўнікаў, якія ў савецкі час праводзілі палітыку русіфікацыі. Толькі... Болей »

Беларусы на мяжы нацыянальнай катастрофы
pdf

Беларусы на мяжы нацыянальнай катастрофы


Лыч Леанід

У кнізе раскрываюцца прычыны неверагодных цяжкасцяў этнакультурнага жыцця беларускага народа ў выніку правядзення супярэчнай яго інтарэсам дзяржаўнай моўнай палітыкі ўладамі Рэчы Паспалітай, царскай Расіі, СССР - БСССР і Рэспублікі Беларусь. На аснове аналізу фактычнага матэрыялу паказана, што праблема... Болей »

Усенародны рух за наданне беларускай мове статусу адзінай дзяржаўнай

Усенародны рух за наданне беларускай мове статусу адзінай дзяржаўнай

(да 25-годдзя Закона “Аб мовах ў Беларускай ССР” - 26 студзеня 1990)
Лыч Леанід

Распавядаецца, як пад пазітыўным уплывам Гарбачоўскай перабудовы ў Беларусі распачаўся рух за нацыянальна-культурнае Адраджэнне, галоўным складнікам якога з’яўлялася ўсенароднае змаганне за наданне беларускай мове статусу адзінай дзяржаўнай ў рэспубліцы. Ініцыятыва ў гэтым належала добраахвотным грамадскім... Болей »

Беларускае нацыянальнае пытанне ў калейдаскопе думак
pdf

Беларускае нацыянальнае пытанне ў калейдаскопе думак


Лыч Леанід

Істотныя хібы дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры прывялі да рэзкага зніжэння ў ёй ролі свайго і запанаванне чужога пачатку, што абумовіла сур’ёзнае абвастрэнне беларускага нацыянальнага пытання на сучасным этапе. Па розных прычынах яно абыходзіцца ў навуковай літаратуры, у ідэалагічнай працы з людзьмі... Болей »

Моладзі - праўдзівую гісторыю Беларусі
pdf

Моладзі - праўдзівую гісторыю Беларусі


Лыч Леанід

У кнізе аналізуецца выдадзеная для школьнікаў, навучэнцаў сярэдніх спецыяльных і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў асноўная літаратура па гісторыі Беларусі, выказваюцца меркаванні, што неабходна рабіць, каб веды пра мінулае нашага народа спрыялі ўзгадаванню яго маладых пакаленняў у духу нацыянальнага... Болей »

Міжваенная беларусізацыя і яе ўрокі
pdf

Міжваенная беларусізацыя і яе ўрокі


Лыч Леанід

Кніга прысвечана раскрыццю адной з самых адметных і ў той жа час трагічных старонак у гісторыі змагання беларускага народа за сваё нацыянальна-культурнае адраджэнне ва ўмовах існавання савецкай сістэмы. У ходзе такога лёсавызначальнага нацыянальнага руху з усёй паўнатой выявілася вялікае жаданне беларусаў... Болей »

Краязнаўства - крыніца ведаў і нацыянальнага сталення
pdf epub

Краязнаўства - крыніца ведаў і нацыянальнага сталення


Лыч Леанід

Кніга прысвечана раскрыццю сучаснага становішча краязнаўчага руху ў Рэспубліцы Беларусь, паказаны яго дасягненні ў даследаванні розных праблем, звязаных з гісторыяй, сучасным нацыянальна-культурным жыццём. Зусім свядома аўтар шмат увагі надаў моўнаму і тапанімічнаму аспектам краязнаўчых даследаванняў.... Болей »

Культурнае супрацоўніцтва беларускага і ўкраінскага народаў - гарант захавання іх нацыянальнай  ідэнтьгчнасці

Культурнае супрацоўніцтва беларускага і ўкраінскага народаў - гарант захавання іх нацыянальнай ідэнтьгчнасці


Лыч Леанід

У кнізе асвятляецца шматграннае, плённая культурнае супрацоўніцтва беларускага і ўкраінскага народаў, паказана яго вырашальная роля ў захаванні іх нацыянальнай ідэнтычнасці, ва ўзбагачэнні культурнай разнастайнасці славянскай этнічнай супольнасці, у прадухіленні негатыўных наступстваў усходняга вектару... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org