en

Вайцяшонак Марыя

Вайцяшонак Марыя

Марыя Антонаўна Вайцяшонак — нарадзілася на Алтаі ў г. Змеінагорску ў сям’і польскага асадніка, высланага напрыканцы 30-х гадоў з асады Соўчына на Пастаўшчыне. Дакладная дата нараджэння пісьменніцы невядомая.

Выхоўвалася ў дзіцячых дамах на Алтаі, у Маскве, Ракаве на Валожыншчыне, у цёткі Марылі ў вёсцы Грыдзькі. Скончыла філфак БДУ, настаўнічала ў вясковых школах. Пазней — журналістка ў мінскіх выданнях.

Сябра Саюза журналістаў і Саюза пісьменнікаў. Выдала зборнікі прозы «Сярод блізкіх людзей», «Жанчына каля люстэрка», «Сад нявіннасці», «Кола», кнігу для дзяцей «Каму расказваюць казкі на два вушкі», кнігу вершаў «Серпень».

Вершы — новая форма ў творчасці Марыі Вайцяшонак. Тэксты напісаліся ў вясковым доме ў Іслачы амаль за адзін месяц, як таго наогул патрабуе руплівы серпень. Адсюль адпаведны настрой.

Вайцяшонак Марыя :: Publications

pdf

Асадніца


Вайцяшонак Марыя

Кнігу лёсу напісала Марыя — перакінула масток болю з сённяшняга ў мінулае, злучыла іх у адно, паяднала непаяднальнае... Напісала «на ўсю шчырасць» (выслоўе Янкі Брыля) свае глыбокай і таленавітай душы. Падзялілася перажытым, як апошнім акрайцам хлеба, не ад нішчымніцы, — ад безагляднай шчырасці. Якая...… More

pdf

Серпень


Вайцяшонак Марыя

Вершы — новая форма ў творчасці знанай пісьменніцы Марыі Вайцяшонак. Тэксты напісаліся ў вясковым доме ў Іслачы амаль за адзін месяц, як таго наогул патрабуе руплівы серпень. Адсюль адпаведны настрой....… More

pdf djvu

Каму расказваюць казкі на два вушкі?

Казкі
Вайцяшонак Марыя

Хто ў садзе самы прыгожы? Дзьмухавец жыў пад плотам. Тут таксама сядзеў заўсёды і Цень-Цень — невясёлы глухі дзед. Ён нават і ўлетку апранаў цёплую адзежу, любіў сырыя закуткі. Сядзіць звычайна сабе цэлы дзень пад дрэвам, абхінуўшыся шалікам, хлюпае носам. Гультаяваты Цень-Цень. Ужо як ні просіць Дзьмухавец...… More

pdf

Сад нявіннасці

Апавяданні
Вайцяшонак Марыя

Вядомую аўтарку найнерш хвалюе біблейскае панярэджанне: Бог пасе коней апакаліпсіса па дзікай траве. «Сад нявіннасці» — кніга прозы аб складанейшым свеце так званага простага вяскоўца, у якім патрывожаны дух земляроба, парушана генетычная сувязь з маткай-зямлёй; гэта нераўнадушнае слова аб звярах і дрэвах...… More

Жанчына каля люстэрка

Апавяданні, нарысы
Вайцяшонак Марыя

У кнігу ўвайшлі апавяданні і нарысы, якія ў апошні час друкаваліся ў газеце «Літарагура і мастацтва», часопісах «Беларусь», «Крестьянка» і іншых выданнях. Усе яны — аб сённяшняй вёсцы, дзе, як глыбока перакананы аўтар, захаваны вытокі духоўнасці, чалавечай мудрасці, дабрыні....… More

pdf

Жанчыны выходзяць з-пад кантролю

Беларускае жаночае апавяданьне

У кнізе сабраныя найлепшыя жаночыя апавяданьні 1991—2007 гадоў у выбарцы "Нашай Нівы". Адным са шляхоў абмеркаваньня кнігі «Жанчыны выхо­дзяць з-пад кантролю» меўся адказ на пытаньне, ці сьцьвярджае яна факт існаваньня феномену беларускае жаночае прозы, пытаньне, якое адразу ж пераўтварылася ў рытарычнае....… More

pdf

Літаратурная Беларусь 1 (185) 2022

Культурна-асветніцкі праект

Вядомая беларуская пісьменніца і нобелеўскі лаўрэат Святлана Алексіевіч нядаўна дала інтэрв’ю DW. Яна расказала, чым жыве ў эміграцыі, чаму не вярнулася б цяпер у Мінск, нават калі б ёй гарантавалі бяспеку, пра сваю новую кнігу і пра тое, чым у выніку скончыцца «беларуская рэвалюцыя». DW: За некалькі...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 12 (172) 2020

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Я толькі летась стала грамадзянкай. Да гэтага я была Ганна Комар, якая жыве ў Беларусі, любіць мову, адчувае нейкімі паэтычнымі фібрамі зямлю і людзей, але я была грамадзянкай толькі на паперы. Калі ў мяне пыталі, ці ў апазіцыі я, казала, што я менавіта культурная апазіцыя, бо цуралася палітыкі наогул....… More

pdf

Літаратурная Беларусь 12 (160) 2019

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Аднымі толькі аб’ектыўнымі прычынамі тлумачыць выцясненне мастацкай літаратуры з абсягу нашых зацікаўленняў не выпадае. Хоць чытанне і з’яўляецца заняткам для розуму, усётакі ў большай ступені яно, напэўна, — занятак для душы. Важнаю прыкметаю якога спрадвеку была даходлівасць, уцямнасць. Тая ўцямнасць...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 1 (149) 2019

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Пры канцы ХVIII стагоддзя тры краіны — Расея, Аўстрыя і Прусія — таемна змовіліся і падзялілі паміж сабой Рэч Паспалітую, куды ўваходзілі Польшча і Вялікае Княства Літоўскае. Дзяржава нашых продкаў — ліцьвінаў-беларусаў — страціла незалежнасць і трапіла ў адсталую Расею, якую называлі жандарам Еўропы...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org