- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гульні без правіл. Апошнім часам Брусель запэўнівае Мінск, што належным чынам ацэньвае яго крокі ў бок дэмакратызацыі, а апошні гэтую дэмакратызацыю трактуе па-свойму. Нахрапіста. Дэманстратыўна. Можна сказаць, брутальна. Па вялікім рахунку, нічога асабліва дзіўнага ў гэтым няма. Па меншай меры, для асобных апазіцыйных гульцоў, незалежных СМІ і прадстаўнікоў трэцяга сектара. 3 снежня адміністрацыя юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта паведаміла прэс-сакратару міжнароднай моладзевай арганізацыі «Малады фронт» Таццяне Шапуцька, што яна адлічана з факультэта (як потым высветлілася, без права аднаўлення). 4 снежня Аляксандр Лукашэнка змяніў амаль палову складу Савета Міністраў. Шэраг новых прызначэнняў сам па сабе сведчыць аб многім. Аб чым крыху пазней.