en

Швед Віктар

Швед Віктар

Віктар Швед - паэт, перакладчык, журналіст. Нарадзіўся 23 сакавіка 1925 году ў вёсцы Мора непадалёк Гайнаўкі (Беластоцкага ваяводства) ў сялянскай сям’і. Скончыў Беларускі ліцэй у Бельску-Падляшскім, аддзяленні журналістыкі і беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Доўгі час працаваў у варшаўскім выдавецтве „Książka i wiedza”.

Быў сузаснавальнікам Беларускага Літаратурнага Аб'яднання. Сябра Саюзу Польскіх Літаратараў.

Беларускія вершы Віктар Швед пачаў пісаць яшчэ ў школе, у 1940 г., тады ж удзельнічаў з імі ў алімпіядзе дзіцячай творчасці. Друкавацца пачаў у 1957 г. на старонках штотыднёвіка „Ніва”, затым — у літаратурных альманахах, „Беларускіх календарах”. Выдаў зборнікі вершаў „Жыццёвыя сцежкі” (1967), „Дзяцінства прыстань” (1975), „Дружба” (1976), „Мая зялёная Зубровія” (1990), „Вясёлка” (1991) і інш. Адрасаваны яны пераважна юнаму чытачу. Выхаваны на традыцыях беларускай класічнай літаратуры, Віктар Швед працягвае іх на Беласточчыне: паэтызуе паўсядзённы побыт селяніна, повязь дзіцячых адчуванняў з гарманічным светам прыроды.

Віктар Швед унёс істотны ўклад ва ўзаемадзеянне літаратур. Ён перакладаў беларускія, рускія і ўкраінскія вершы на польскую мову, а польскія — на беларускую.

Беластоцкі паэт Ян Леоньчук ва ўступе да „Wierszy wybranych” напісаў: „... gnany tęsknotą życia wciąż powraca poeta do krainy dzieciństwa, oddalając się od progu rodzinnego - powraca ten pejzaż, sadowi się w nim wspomnieniami, nostalgiczną nutą ubarwia poetyckie wersy, gra w nim młodość. Znając wartość języka domowego, nie eksperymentował, nie łamał frazy, «nie unowocześniał» swego poetyckiego głosu. Po prostu trwał w nim i — z nim...”.

паводле „Кантакты і Дыялёгі” ды Радыё Беласток

Памёр Віктар Швед 22 кастрычніка 2020 года ў Беластоку.

Швед Віктар :: Publications

З горада ў Мора


Швед Віктар

Віктар Швед — паэт, перакладчык, публіцыст, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся 23 сакавіка 1925 года ў вёсцы Мора на Беласточчыне. Піша на беларускай і польскай мовах. Сузаснавальнік Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа”. Член Саюза польскіх літаратараў і ганаровы — Саюза пісьменнікаў Беларусі. За...… More

З Мора ў горад


Швед Віктар

Віктар Швед - паэт, перакладчык, публіцыст, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся 23 сакавіка 1925 года ў вёсцы Мора на Беласточчыне. Дэбютаваў 24 сакавіка 1957 г. вершам „Я - беларус” у тыднёвіку „Ніва”. Піша на беларускай і польскай мовах. Член Саюза польскіх пісьменнікаў і ганаровы - Саюза пісьменнікаў Беларусі....… More

... A moje życie - to powroty...

Zeszyt fotograficzny
Szwed Wiktor, Kwiatkowski Waldemar

Urodził się na Białostocczyźnie we wsi Morze. W 2005 roku ukończy 80 lat. Cytując prof. Aleksego Pietkiewicza „... jest poetą nie tylko z łaski Boga, lecz także poetą niezmiernie białoruskim. Uformował się w regionie, gdzie silnie krzyżują się wyznania, języki, upodobania i poglądy różnych narodów (...)...… More

mp3

Ten świat mnie oczarował...

audiobook z poezją wybraną Wiktora Szweda
Szwed Wiktor

Віктар Швед - паэт, перакладчык, журналіст. Нарадзіўся 23 сакавіка 1925 году ў вёсцы Мора непадалёк Гайнаўкі (Беластоцкага ваяводства) ў сялянскай сям’і. Быў сузаснавальнікам Беларускага Літаратурнага Аб'яднання і па сённяшні дзень з’яўляецца яго сябрам. Сябра Саюзу Польскіх Літаратараў. Беларускія вершы...… More

pdf

Адплываем з Мора


Швед Віктар

Віктар Швед - паэт, перакладчык, журналіст. Нарадзіўся 23 сакавіка 1925 году ў вёсцы Мора непадалёк Гайнаўкі (Беластоцкага ваяводства) ў сялянскай сям’і. Скончыў Беларускі ліцэй у Бельску-Падляшскім, аддзяленні журналістыкі і беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Доўгі час працаваў у варшаўскім...… More

Смяшынкі


Швед Віктар

Віктар Швед - паэт, перакладчык, журналіст. Нарадзіўся 23 сакавіка 1925 году ў вёсцы Мора непадалёк Гайнаўкі (Беластоцкага ваяводства) ў сялянскай сям’і. Скончыў Беларускі ліцэй у Бельску-Падляшскім, аддзяленні журналістыкі і беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Доўгі час працаваў у варшаўскім...… More

pdf

Przemijanie


Szwed Wiktor

Паэт, перакладчык, журналіст. Нарадзіўся 23 сакавіка 1925 году ў вёсцы Мора непадалёк Гайнаўкі (Беластоцкага ваяводства) ў сялянскай сям'і. Скончыў Беларускі ліцэй у Бельску-Падляшскім, аддзяленні журналістыкі і беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Доўгі час працаваў у варшаўскім выдавецтве...… More

mobi pdf epub fb2

Мае Айчыны


Швед Віктар

„Мае Айчыны” – дванаццаты паэтычны зборнік вядомага як у Польшчы, так і ў Беларусі паэта Віктара Шведа, сапраўднага песняра Беласточчыны, дзе ён нарадзіўся і адкуль выйшаў у вялікі свет. На гэтай зямлі ёсць вёска Мора – самая блізкая, самая родная, самая дарагая паэту. Дзе б ні быў і часова ні жыў Віктар...… More

pdf html

Lata wiatr skrzydlaty


Szwed Wiktor

Wiktor Szwed urodził się 23 marca 1925 r. w Morzu (powiat hajnowski); poeta, tłumacz, dziennikarz. Absolwent dziennikarstwa i filologii białoruskiej Uniwersytetu Warszawskiego. Wieloletni publicysta tygodnika białoruskiego ,,Niwa”. Członek Białoruskiego Stowarzyszenia Literackiego ,,Białowieża” i Związku...… More

epub pdf mobi fb2

Выбраныя вершы


Швед Віктар

Кніга вершаў, якую чытач трымае ў руках, ахоплівае падзеі чалавечага лёсу і даваенных, і пасляваенных пакаленняў беларускага насельніцтва беластоцкага краю. У ёй — водгук жыцця апошніх трох чвэрцяў ХХ стагоддзя, калі за кропку адліку ўзяць год нараджэння яе аўтара. Што ж адбылося за гэты час на Беласточчыне?...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org