en

Шалкевіч Віктар

Шалкевіч Віктар

Віктар Шалкевіч (нарадзіўся 9 лютага 1959 году ў Поразаве Гарадзенскай вобласьці) — беларускі бард, актор, паэт і шоўмэн.

Скончыў школу ў Поразаве, затым Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у Менску (у 1980 годзе). Працаваў у Гарадзенскім абласным драматычным тэатры (1980—1987), выкладчыкам у Гарадзенскай культасьветвучэльні (1987—1990). З 1990 году працуе ў тэатры лялек у Горадні.

Яшчэ ў школе пачаў пісаць і выконваць песьні на беларускай мове. «За частыя сустрэчы зь дзецьмі і папулярызацыю сярод іх ведаў аб тэатры» быў узнагароджаны міжнародным Ордэнам усьмешкі, кавалерамі якога зьяўляюцца Ян Павал II, Астрыд Ліндгрэн, Стывэн Сьпілбэрг і іншыя. Саркастычныя творы гарадзенца станоўча ўспрымаюцца сучасьнікамі як прыклад клясычнага гумару. Шалкевіч зьяўляецца ляўрэатам рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў аўтарскай песьні, у тым ліку «Басовішча-92», «Восень бардаў-93» (Польшча). Лічыцца бацькам «бруднага беларускага блюзу»[Крыніца?]. З канцэртамі выступае ў Беларусі, Летуве, Нямеччыне, Польшчы, Расеі, Украіне, Францыі, Чэхіі. Тэксты песень перакладзены на ангельскую, нямецкую, польскую, украінскую і чэскую мовы.

Крыніца: be.wikipedia.org

Шалкевіч Віктар :: Publications

Miasteczko G... i okolice...


Szałkiewicz Wiktor

Tam w kościele modli się po polsku, a w domu rozmawia „po prostemu.” Gdzie jest to magiczne „Tam?” Gdy ruszasz w wędrówkę po Grodnie z Wiktorem Szałkiewiczem, wszystko może się zdarzyć. W piątkowe popołudnie rabin obwieszcza nadejście szabatu. Ściskasz dłoń króla Stefana Batorego, a chwilę potem ubogi...… More

pdf epub

Мястэчка G… …і ваколіцы…

дзевятнаццаць апавяданняў і п’еса
Шалкевіч Віктар

Гэтая кніга перадусім не пра мястэчка G. і ваколіцы, а пра людзей, якія там жылі, таму што без людзей любое мястэчка робіцца звыклаю горбаю камення. Гэтая кніга пра нашую прыгожую страчаную Айчыну — Вялікае Княства Літоўскае…Яго даўно няма на мапах, тым не менш яно дзесьці глыбока сядзіць у кожным з...… More

Requiem па непатрэбных рэчах


Шалкевіч Віктар

"Рэквіем..." – гэта дваццаць эсэ Віктара Шалкевіча. Як адзначае сам аўтар, "Гэтая сціплая кніга – адначасова і падзяка, і вечная памяць тым рэчам, малым і вялікім, сярод якіх мы гадаваліся, якія калісьці былі патрэбныя і ўсіх нас зрабілі такімі, якімі мы ёсьць цяпер, а ня іншымі"....… More

pdf

Блюз Вясна

песьні і вершы
Шалкевіч Віктар

"Блюз Вясна" – кніга вершаў і песьняў вядомага барда і актора Віктара Шалкевіча гарманічна зьнітаваная зь лірычных, грамадзянскіх і сатырычных мелёдыяў, словаў і вобразаў. Віктар Шалкевіч нарадзіўся ў 1959 годзе ў Поразаве Гарадзенскай вобласьці, беларускі бард, актор, паэт і шоўмэн. Ляўрэат рэспубліканскіх...… More

Мястэчка G… …і ваколіцы…

дзевятнаццаць апавяданняў і п’еса
Шалкевіч Віктар

Гэтая кніга перадусім не пра мястэчка G. і ваколіцы, а пра людзей, якія там жылі, таму што без людзей любое мястэчка робіцца звыклаю горбаю камення. Гэтая кніга пра нашую прыгожую страчаную Айчыну — Вялікае Княства Літоўскае…Яго даўно няма на мапах, тым не менш яно дзесьці глыбока сядзіць у кожным з...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 12 (136) 2017

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

У цэнтры беларускай сталіцы, дзе з сівое даўніны да параўнальна нядаўняга часу пульсавала рэчка Няміга, у доме, адно з вокнаў якога глядзіць на ўзноўленае Траецкае прадмесце, адвечную раку Свіслач і на адзін з праспектаў незалежнай Беларусі, жыве знакамітая пісьменніца Алена Сямёнаўна Васілевіч. Ёй...… More

pdf

Правінцыя 3-4

białoruskie pismo literacko-artystyczne

* Правінцыйная сталіца * Рэцэнзіі, агляды * Абламейка Сяргей, Канстатацыі * Андрасюк Міхась, Пан Носік * Аркуш Алесь, ... * Аркуш Алесь, Полацкія запісы * Астравец Сяргей, Югаслаўскі варыянт * Бонды Эган, Дзявочы дзёньнік * Бурса Анджэй, ... * Ваячак Рафал...… More

djvu pdf

Наша Ніва 10 (131) 1999

беларуская газэта

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы...… More

djvu pdf

Наша Ніва 23 (61) 1996

беларуская газэта

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы...… More

Апокрыф пра Святога Юрыя ды гарадоцкую царкву


Шалкевіч Віктар

Апокрыф - гэта ўсё тое, што не ўвайшло ў канон. Словам - хочаце - верце, а хочаце - не, вашая справа. У мястэчку Гарадок (Gródek), што на Беласточчыне, у праваслаўнай царкве у правым алтары знаходзіцца абраз Святога Юрыя, апекуна Русі. Як і чаму ён туды трапіў? Трэба паслухаць версію Віктара Шалкевіча...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org