- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Апокрыф - гэта ўсё тое, што не ўвайшло ў канон. Словам - хочаце - верце, а хочаце - не, вашая справа. У мястэчку Гарадок (Gródek), што на Беласточчыне, у праваслаўнай царкве у правым алтары знаходзіцца абраз Святога Юрыя, апекуна Русі. Як і чаму ён туды трапіў? Трэба паслухаць версію Віктара Шалкевіча, якая паўстала дзякуючы Дарэку Жукоўскаму, гарадаччаніну па паходжанні і варшавяку па месцы жыхарства.