be

Сіўко Франц

Сіўко Франц

Франц Сіўко Нарадзіўся 3 траўня 1953 г. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Празаік, публіцыст, педагог.

Аўтар трынаццаці кніг прозы, шматлікіх публікацый у літаратурна-мастацкіх і перыядычных выданнях. У творчасці аддае перавагу жанрам прыпавесці і эсэ. Найбольш удалым сваім творам лічыць прыпавесць “Удог”, уганараваную ў 2001 годзе прэміяй часопіса “Полымя” і ў 2002 г. - прэміяй імя У. Караткевіча. Лаўрэат прэміі “Гліняны Вялес” за зборнік аповесцей “Плебейскія гульні” (2015 г.). Цягам усяго жыцця літаратурную працу сумяшчаў з выкладчыцкай. Аўтар метадычных матэрыялаў па гісторыі развіцця мовы і метадычнай распрацоўкі па праблеме культуры маўлення для студэнтаў нефілалагічных спецыяльнасцей. Пад псеўданімам Францішак Дубраўскі шмат год супрацоўнічае з каталіцкім часопісам "Ave Maria".

У 1999-2009 гг. - старшыня Віцебскай абласной філіі Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Сіўко Франц. Выданьні

Раз — шкілет, і два — шкілет
epub

Раз — шкілет, і два — шкілет

Аповесць
Сіўко Франц

Што лецішча можа быць так сабе, Тадэвуш Піліпавіч зразумеў яшчэ падчас тэлефонных перамоваў з гаспадыняю дома. Пусціць у жытло кватаранта за мізэрныя грошы, амаль, лічы, задарма, — такое дабрачынства ў часы, калі кожны штомоцы грабе пад сябе, хіба што ў сне або ў казцы ці ў мыльным серыяле сустрэнеш.... Болей »

Раз — шкілет, і два — шкілет
epub pdf

Раз — шкілет, і два — шкілет

Аповесці
Сіўко Франц

Праз асэнсаванне калізій і ўчынкаў мінулага да ўсведамлення ўласнай экзістэнцыйнай сутнасці ў дні сённяшнім — так можна вызначыць лейтматыў змешчаных у гэтым зборніку чатырох аповесцей. Аб’яднаныя агульным месцам дзеяння, займальнасцю фабулы і наяўнасцю дэтэктыўнай інтрыгі, усе яны вылучаюцца дасканаласцю... Болей »

Штрыхкоды
pdf

Штрыхкоды

Зборнік эсэ
Сіўко Франц

Слоўная эквілібрыстыка ў працэсе пісьма цікавіць аўтара кнігі ў той ступені, у якой спрыяе найбольш дакладнай падачы факта. Голы факт, так бы мовіць, штрыхкод рэчы, падзеі, уражання пры гранічнай сцісласці мастацкага аздаблення – вось яго мэта ў такім жанры, як эсэ. Слова для яго – матэрыял, з якім ён... Болей »

Плебейскія гульні
pdf

Плебейскія гульні


Сіўко Франц

Змешчаныя ў зборніку аповесці — вынік творчых пошукаў аўтара на працягу прамінулага пяцігоддзя. Не прэтэндуючы на валоданне ісцінай у апошняй інстанцыі, пісьменнік падае і аналізуе падзеі сучаснага жыцця так, як яны яму бачацца ў звязку з яго асабістым жыццёвым досведам, уласнымі маральнымі прыярытэтамі.... Болей »

Выспы
mobi fb2 epub pdf

Выспы


Сіўко Франц

У новую кнігу прозы Франца Сіўко ўвайшлі аповесць “Тыдзень вялікай коткі”, суплёт эсэ, сярод якіх вылучаецца “Сволач паводле Брэма” і апавяданні “З Індыі з любоўю”, “Духі Нізіннае Еўропы” і “Тры растанні”. "Што ў кадры, што па-за кадрам – біятланістцы Туры Бергер залішні, ды, відаць, і збольшага памяркоўны... Болей »

Дзень бубна
pdf

Дзень бубна

првыпавесьці
Сіўко Франц

Франц Сіўко нарадзіўся 3 траўня 1953 г. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Празаік, публіцыст. Літаратурную працу сумяшчае з выкладчыцкай. З'яўляецца ўласным карэспандэнтам каталіцкага часопіса "Ave Maria" па Віцебскай вобласці. Аўтар сямі кніг прозы. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча.... Болей »

Асіметрыя
pdf

Асіметрыя

аповеды, эсэ, запісы
Сіўко Франц

Нібыта ўчора ўсё тое было, так выяўна бачыцца. Кляштар апусцелы на ўскрайку мястэчка, сцюжа ўначы – ногі ажно дранцвеюць пад пакуллем замест коўдры. Аднае ўцехі, што айцец Міхал упобачкі, сама дабрыня. Вось за клямку бярэцца, каб выпусціць мяне, вось адпускае яе, напужаны згукамі, што знадворку даносяцца.... Болей »

Мары з бульвара Даву. Аповед Гіпатоніка
epub

Мары з бульвара Даву. Аповед Гіпатоніка

Апавяданне
Сіўко Франц

У каханні, у тым, ці зрэалізуецца яно дарэшты, не толькі ад узаемнай прыхільнасці ды моцы пачуцця ўсё залежыць. Часам гэта толькі выдае, што каханне досвед папярэдні (не мае нават значэння - удалы ён ці не) можа адолець. Насамрэч досвед часта мацнейшы за пачуццё, ён зазвычай і перамагае. Асабліва, калі... Болей »

Бацечка Зэн. Аповед інсургента
epub

Бацечка Зэн. Аповед інсургента

Апавяданне
Сіўко Франц

Нібыта ўчора ўсё тое было, так выяўна бачыцца. Кляштар апусцелы на ўскрайку мястэчка, сцюжа ўначы - ногі ажно дранцвеюць пад пакуллем замест коўдры. Аднае ўцехі, што айцец Міхал упобачкі, сама дабрыня. Вось за клямку бярэцца, каб выпусціць мяне, вось адпускае яе, напужаны згукамі, што знадворку даносяцца.... Болей »

Бялячык
fb2 mobi epub pdf

Бялячык

Казкi i апавяданнi
Сіўко Франц

У адным горадзе жылi блiзняты, брат i сястра. Дзяўчынку звалi Валяй, хлопчыка — Колем. Абое хадзiлi ў другi клас, сядзелi побач за партаю, разам рабiлi ўрокi. Неяк задала настаўнiца дзецям хатняе заданне: вывучыць алфавiт.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org