be
epub

Шула — мегаполіс

Сіўко Франц
Аповесць

Працэдура надгляду нудотная і доўгая; здаецца, яна ніколі не скончыцца. Мы сядзім у салоне аўто ля будана з акенцам, за якім мудруе пры экране камп’ютара разамлелы ад спёкі мытнік, назіраем, як мітусяцца ўгары, пад дахам ангара, занятыя кармленнем птушанят ластаўкі. Птушак шмат, не менш за два дзясяткі, і яны без супынку нагадваюць пра сваю прысутнасць похаплівым шорганнем крылаў ды свежымі плямамі фекаліяў на доле. Вывадак асмялелых — ніхто іх тут не чапае — зялёных яшчарак акупаваў лапік зарослае трыпутнікам сцежкі наўзбоч будана, грэецца ў промнях цяжкога, бы распалены кавалак жалеззя, ліпеньскага сонца. Мытнікі выходзяць на двор, перагукваюцца адзін з адным паўз разнасцежаныя дзверы, ды таўсматая постаць прыбіральшчыцы мільгне раз-пораз перад вачамі і знікне за рогам скрыні для смецця. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Сіўко Франц
  • Дата выхаду: 2019
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright © 2019 by Франц Сіўко
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Сіўко Франц, Раз — шкілет, і два — шкілет. Аповесці, — Мінск: Галіяфы, 2019. — 344 с.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org