- Kamunikat.org
- Library
- Catalogs
- Collections
- Other
Франц Сіўко Нарадзіўся 3 траўня 1953 г. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Празаік, публіцыст, педагог.
Аўтар трынаццаці кніг прозы, шматлікіх публікацый у літаратурна-мастацкіх і перыядычных выданнях. У творчасці аддае перавагу жанрам прыпавесці і эсэ. Найбольш удалым сваім творам лічыць прыпавесць “Удог”, уганараваную ў 2001 годзе прэміяй часопіса “Полымя” і ў 2002 г. - прэміяй імя У. Караткевіча. Лаўрэат прэміі “Гліняны Вялес” за зборнік аповесцей “Плебейскія гульні” (2015 г.). Цягам усяго жыцця літаратурную працу сумяшчаў з выкладчыцкай. Аўтар метадычных матэрыялаў па гісторыі развіцця мовы і метадычнай распрацоўкі па праблеме культуры маўлення для студэнтаў нефілалагічных спецыяльнасцей. Пад псеўданімам Францішак Дубраўскі шмат год супрацоўнічае з каталіцкім часопісам "Ave Maria".
У 1999-2009 гг. - старшыня Віцебскай абласной філіі Саюза беларускіх пісьменнікаў.
У выданне ўвайшлі артыкулы краязнаўчага зместу, агучаныя аўтарам падчас міжнародных навукова-практычных канферэнцый “Віцебскі край” у 2020–2022 гг. Амаль усе яны тэматычна звязаныя з малой радзімай пісьменніка і прысвечаныя сацыяльна-этнаграфічнаму ракурсу яе існавання ад часоў пракаветных да сённяшняга...… More
Два дні таму бобрык Плясік пакінуў бацькоўскую хатку на згібе ракі і паплыў уздоўж берага ў пошуку прыстанку для самастойнага, асобна ад сям’і, жыцця. Натрапіў на прыгожую мясціну ля маляўнічага вірка за вярсту ад роднага котлішча* ды і вырашыў пры ёй пасяліцца. Вядома, жыць аднаму, у самоце, што птушцы...… More
Першы, каго Жэня бачыць ля дома, – бацька. Росцік Галуза сядзіць у альтанцы пры ўваходзе ў пад’езд і нервова, неяк похапкам, быццам некуды дужа спяшаецца, – манера, якой раней, да хваробы, за ім, здаецца, не заўважалася, – курыць. Спачатку Жэня бачыць толькі няясныя абрысы бацькавае далоні, што раз-пораз...… More
Гэтае выданне – своеасаблівая анталогія твораў, аб’яднаных сугучнасцю аўтарскіх поглядаў на з’явы грамадскага і культурнага жыцця Беларусі савецкага часу і так званага пераходнага перыяду. Аповесць Франца Сіўко “Удог” і раман Юрыя Станкевіча “Любіць ноч – права пацукоў” маюць як гарачых прыхільнікаў...… More
Праз асэнсаванне калізій і ўчынкаў мінулага да ўсведамлення ўласнай экзістэнцыйнай сутнасці ў дні сённяшнім — так можна вызначыць лейтматыў змешчаных у гэтым зборніку чатырох аповесцей. Аб’яднаныя агульным месцам дзеяння, займальнасцю фабулы і наяўнасцю дэтэктыўнай інтрыгі, усе яны вылучаюцца дасканаласцю...… More
— Вось так яно ўсё і выплывае на свет Божы, — з выглядам чалавека, які згубіў падчас стыхійнае навалы ўсіх сваіх крэўных, прамаўляе Алуша, і гэтак знаёмая Дарашэнку напятасць жончынага голасу канчаткова пазбаўляе яго надзеі на які-кольвек дыялог. — Дык у вас з гэтаю Люсяй, можа, і дзеці ёсць? Можа, і...… More
Працэдура надгляду нудотная і доўгая; здаецца, яна ніколі не скончыцца. Мы сядзім у салоне аўто ля будана з акенцам, за якім мудруе пры экране камп’ютара разамлелы ад спёкі мытнік, назіраем, як мітусяцца ўгары, пад дахам ангара, занятыя кармленнем птушанят ластаўкі. Птушак шмат, не менш за два дзясяткі...… More
Што лецішча можа быць так сабе, Тадэвуш Піліпавіч зразумеў яшчэ падчас тэлефонных перамоваў з гаспадыняю дома. Пусціць у жытло кватаранта за мізэрныя грошы, амаль, лічы, задарма, — такое дабрачынства ў часы, калі кожны штомоцы грабе пад сябе, хіба што ў сне або ў казцы ці ў мыльным серыяле сустрэнеш....… More
Адлегласць паміж могілкамі пры царкве Міколы Цудатворца ў Качаках, дзе знаходзіцца сямейны некропаль Талстых, і магілаю Льва Талстога ў Яснай Паляне складае прыкладна тры вярсты. Пры жыцці пісьменніка яе пераадольвалі пехатой. Альбо конна: верхам на жарабцы, як сам гаспадар Яснай Паляны на сваім любімым...… More
Тэлефон Клімовічаў адазваўся за трэцім разам — натужліва, перарывіста і разам з тым неяк надта глуха, як з падмосця. «Ну, нарэшце. Каб жа толькі не Павел», — падумала Нана і шчытней, быццам ад гэтага магло залежаць, хто на тым канцы проваду падасць голас, сястра або швагер, прыціснула слухаўку да вуха....… More