- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вялікае Княства Літоўскае дзейнічала на еўрапейскай палітычнай арэне амаль пяць з паловай стагоддзяў — ад высокага сярэднявечча да навейшага часу (1248 — 1795 г.). У кнізе першыя этапы гісторыі ВКЛ прадстаўленыя ў еўрапейскім і беларускім гістарычным кантэксце.... Болей »
«Арытмiю» прапанаваў настаўнiк у журналiстыцы Аляксандр Улiцёнак, за што яму — асобны «Дзякуй!». Сапраўды, гэтае слова ў нашай краiне можна ўжываць i не ў медычным плане. Так што героi нарысаў у нейкiм сэнсе не толькi ствараюць найноўшую гiсторыю Беларусi, але i дапамагаюць грамадству пазбавiцца небяспечных... Болей »
Даследнік усё адно што паляўнічы. Ён ідзе праз невядомы лес, прызначыўшы сабе агледзець адну яго частку, але раптам заўважае напалову занесеныя снегам сляды буйнога невядомага звера, цалкам іншай пароды, чым чакаў. Што яму рабіць? Ахвяраваць зверам, дзеля захавання свайго папярэдняга плана ці, пакінуўшы... Болей »
Першае спецыяльнае даследаванне радыкальных змен у сямейна-шлюбных адносінах і сэксуальным жыцці беларускага грамадства пасля пасля бальшавіцкага перавароту 1917 г. Стаўленне камуністаў да інтымных узаемных стасункаў жанчыны і мужчыны на працягу існавання Савецкай Беларусі вагалася ад усёдазволенасці... Болей »
Перад вамі вучэбны дапаможнік «Фізіка» для 10 класа. У гэтым навучальным годзе вы будзеце працягваць вывучэнне цеплавых і электрамагнітных з’яў у раздзелах «Малекулярная фізіка» і «Электрадынаміка». Каб работа з дадзеным дапаможнікам прынесла больш карысці, выкажам некалькі парад. Спачатку прачытайце... Болей »
Выдавец, публіцыст, грамадскі і культурны дзеяч Аляксандр Уласаў нарадзіўся 16 (28) жніўня 1874 года ў Вілейцы Віленскай губерні (цяпер Мінская вобласць). Вучыўся ў духоўнай семінарыі і рэальным вучылішчы ў Пінску, рэальных вучылішчах у Мінску і Лібаве. У 1905 годзе скончыў політэхнічны інстытут у Рызе.... Болей »
Гэта чацвёртая кніга з серыі «Повязь вякоў». Змешчаныя ў зборніку творы сведчаць аб высокай духоўнай культуры нашых продкаў і адлюстроўваюць быт сялянскага жыцця. Кніга акажа вялікую дапамогу ў адраджэнні беларускай мовы, нацыянальнай культуры, будзе спрыяць прапагандзе дасягненняў айчыннай фалькларыстыкі... Болей »
Кудраўцаў Аляксандр Пятровіч (1923-1997) нарадзіўся ў Дрыбіне. Пад час калектывізацыі стаў сіратой. Быў у блакадзе Ленінграда. Трапіў марскім пехацінцам на фронт, быў паранены ў 1941 годзе. Пасля вайны працаваў старшынёй калгасаў імя Кутузава і «Вольнае жыццё» ў Іўеўскім раёне, затым калгаса «Рэвалюцыя»... Болей »
У цэнтры ўвагі біяграфія «краёўца» Рамана Скірмунта (1868–1939). Кніга знаёміць з асобай прадпрымальніка, ідэолага «краёвасці», беларускага і польскага палітыка і грамадскага дзеяча, для якога зыходным пунктам публічнай дзейнасці было замілаванне да роднага Краю. Гэты Край пачынаўся з Парэчча на Піншчыне... Болей »
Асноўнай місіяй ЮНЕСКА з’яўляецца наладжванне дыялога і ўзаемаразумення паміж культурамі і цывілізацыямі. Арганізацыя з моманту свайго стварэння дапамагае краінам свету пазітыўна ацэньваць сваё гістарычнае мінулае, адкрываць спадчыну, агульную для ўсяго чалавецтва. Культурная разнастайнасць у кантэксце... Болей »
У гэтай кнізе апісваецца гісторыя, невядомая шырокаму колу грамадства, Лагойшчыны і Вілейшчыны. Падзеі, якія адбываліся ў нашых мясцінах, ніколі не ўключаліся ў школьную праграму навучання. Не публікаваліся ў сродках масавай інфармацыі, таму што ўтрымліваюць не вельмі прыемныя гістарычныя звесткі, якія... Болей »
Расповеды старажылаў пра нялёгкі і ў большасці сваёй трагічны лёс кожны раз мяне хвалявалі да глыбіні душы. Пра жыццё беларусаў (асабліва «заходнікаў») пры царскай Расеі, за польскім часам ды і пасляваенным бальшавіцкім «вызваленні». Трагічны час Другой сусветнай вайны, якая забрала траціну беларускага... Болей »
Упершыню выдаецца літаратурная спадчына заходнебеларускага паэта, удзельніка нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі Нікіфара Жальбы (Аляксандра Канстанцінавіча Бяленкі, 1898 — 1991).... Болей »
Гэта метадычка была забаронена адміністрацыяй БДСГА амаль адразу пасля таго, як выйшла з друку. Увесь наклад быў канфіскаваны, а аўтараў прымусілі вярнуць аўтарскія экзэмпляры. Чаму? "Не соответствует государственной идеологии". Навіна пра "забароненую метадычку" выклікала вялікую цікаўнасць да маленькай... Болей »
Слоўнік змяшчае блізу 25,000 тэрмінаў розных раздзелаў фізікі – механікі, тэрмадынамікі, электрадынамікі, оптыкі, квантавай механікі і іншых, а таксама некаторыя тэрміны сумежных навук – астраноміі, хіміі, матэматыкі. Для студэнтаў, аспірантаў і выкладчыкаў вышэйшых навучальных установаў, вучняў і настаўнікаў... Болей »
Кніга прысвечана беларускім паэтам і празаікам - стрваральнікам беларускага літаратурнага руху ў Польшчы ў 1958-1998 гадах. Насамрэч, беларускі літаратурны рух у пасляваеннай Польшчы – рэч унікальная. Прадстаўнікі нацыянальнай меншасці якіх дагэтуль лічылі людзьмі другой катэгорыі даказалі сваё права... Болей »
У мапаграфіі на аснове апублікаваных крыніц, увядзення ў навуковы ўжытак невядомых архіўных дакументаў раскрываецца адна з маладаследаваных старонак жыцця беларускай моладзі ма акупіраванай тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчышіай вайны. Аўтар упершыню ў айчыннай гістарычнай навуцы асвятляе складаную... Болей »
Манаграфія прысвечана польскаму руху ў Беларусі і Літве напярэдадні і ў перыад першай расійскай рэвалюцьгі 1905-1907 гг. Аўтар аналізуе грамадска-палітычную і культурную дзейнасць польскіх арганізацый, характарызуе асноуныя плыні польскага руху. Разглядаецца развіццё польска-беларускіх і польска-літоўскіх... Болей »
У працы разглядаюцца аспэкты жыцьця і дзейнасьці княгіні Магдалены Радзівіл (1861—1945), якія звычайна заставаліся па-за ўвагаю дасьледнікаў. У першай частцы аўтар разглядае ўнёсак гэтай асобы ў нацыянальнае і рэлігійнае адраджэньне Беларусі, у прыватнасыці ейныя погляды на Грэка-Каталіцкую Царкву. У... Болей »
У зборніку друкуюцца шматлікія дакументы і матэрыялы, датычныя дзейнасці парламенцкай апазіцыі Беларускага Народнага Фронту ў Вярхоўным Савеце Беларусі XII склікання (1990—1995 гг.). Многія з іх публікуюцца ўпершыню, на аснове архіўных арыгіналаў. Тэксты дакументаў суправаджаюцца грунтоўнымі каментарамі... Болей »