- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У гэтай кнізе апісваецца гісторыя, невядомая шырокаму колу грамадства, Лагойшчыны і Вілейшчыны. Падзеі, якія адбываліся ў нашых мясцінах, ніколі не ўключаліся ў школьную праграму навучання. Не публікаваліся ў сродках масавай інфармацыі, таму што ўтрымліваюць не вельмі прыемныя гістарычныя звесткі, якія не адпавядаюць мінулай ды і сённяшняй дзяржаўнай ідэялогіі. Як бы там ні было, гісторыя заўжды застаецца гісторыяй, кожны намагаецца схаваць яе аб’ектыўнасць ў сваіх інтарэсах. Але дзеля будучыні нашых нашчадкаў, мы павінны па максімуму перадаць ім гістарычную спадчыну без фальсіфікацыі, бо яе аднабокасць заўжды прыводзіць да выраджэння любой народнасці як нацыі. Пад гэтым уплывам, на вялікі жаль, выраджаецца і нацыя беларуса. Ужо сёння мы добра адчуваем і заўважаем, як кладуцца на архіўныя паліцы, а то і ўвогуле сыходзяць у нябыт, нашы нацыянальныя традыцыі, культура, родная мова, якія замяняюцца ўсім замежным. (Ад Аўтара, фрагмент)