- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга распавядае пра дзяцінства дзяўчынкі, якой лёс паслаў не надта шчаслівыя хвіліны, але чыстую, справядлівую і надта ранімую душу, у якой пакінулі балючы след расстаньне бацькоў, страта сувязі з маці, з сястрой. Расповед пра жыццё перадваеннага пакалення простай мовай, робіць зразумелым тое жыццё і сённяшняму маладому чытачу. Большасць эпізодаў, апісаных у кнізе – сапраўдныя здарэнні з жыцця жонкі пісьменніка і з яго ўласных перажыванняў. Чытаючы аповесць, суперажываеш, стараешся зразумець свет даросласці, які рэдка калі бывае зразумелым дзіцяці. Погляд на свет дзіцячымі вачыма нашмат розніцца ад погляду дарослага. На жаль, і сёння дарослыя забываюцца, або проста не звяртюць увагі на перажыванні малых. Кніга, якая адрасаваная маладому чытачу, па-сутнасці, павінна быць прачытана кожным дарослым, каб паняць, каб успомніць і каб нанова пачаць шанаваць пачуцці маленькага чалавека. (Н.Г.)