en

Праневіч Генадзь

Праневіч Генадзь

Генадзь Мiкалаевiч Праневiч, нарадзiўся 3 кастрычнiка 1950 года ў в. Жарабковiчы Ляхавiцкага раёна Брэсцкай вобласцi ў сялянскай сям‘i. Беларус.

У 1967 г. я закончыў Жарабковiцкую сярэднюю школу. Працаваў токарам на Брэсцкiм заводзе “Газаапарат”, затым рабочым пошукавага аддзела “Аблмiжкалгаспраекта” у г. Брэсце. У вераснi 1969 г. стаў студэнтам беларуска-рускага аддзялення фiлалагiчнага факультэта Белдзяржунiверсiтэта, якi скончыў у 1974 годзе. Два гады адслужыў афіцэрам у Савецкай Армii. Пасля заканчэння службы ў 1976 г. выкладаў беларускую і рускую лiтаратуры i займаў пасаду намеснiка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ў Брэсцкiм СГПТВ-65 будаўнiкоў. З 1978 да 1980 гг. знаходзіўся на партыйнай рабоце.

Пасля заканчэння аспiрантуры пры кафедры беларускай літаратуры Белдзяржунiверсiтэта з 31 снежня 1983 г. пачаў працаваць у Брэсцкiм педагагiчным iнстытуце асiстэнтам на кафедры беларускай лiтаратуры. У вераснi 1985 г. выбраны на пасаду старшага выкладчыка. У 1990 г. абаранiў кандыдацкую дысертацыю. У чэрвенi 1991 г. выбраны на пасаду дацэнта кафедры беларускага лiтаратуразнаўства. У сакавiку 1994 г. па прапанове У.А.Калесніка быў абраны загадчыкам кафедры беларускага лiтаратуразнаўства. З 1997 па май 2000 г. вучыўся ў дактарантуры пра Інстытуце літаратуры імя Я.Купалы НАН Беларусі. Двойчы (1999, 2002 гг.) стажыраваўся пры Інстытуце Польскай філалогіі Ягелонскага універсітэта ў Кракаве. На працягу 10 гадоў – з 1994 па 2004 г. – абіраўся старшынёй Брэсцкага аддзялення ГА “Фонд імя Льва Сапегі”. З 2000 г. – дацэнт кафедры беларускага літаратуразнаўства Брэсцкага дзяржуніверсітэта.

У друку выступае як літаратурны крытык, паэт і публіцыст. Літаратурную творчасць пачаў ў 1982-1983 гг. публікацыямі пра творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча. Даследуе ўзаемасувязi сярэднявечнай i новай беларускай лiтаратуры, працэсы гісторыка-культурнага ўзаемадзеяння і развіцця рамантызму ў славянскіх літаратурах. Апублiкаваў больш за 200 праблемных артыкулаў па дадзенай праблематыцы ў часопiсах “Веснiк БДУ”, “Роднае слова”, “Крынiца”, “Беларуская мова і літаратура, “Веснік Брэсцкага універсітэта”, “Тэрмапілы”, навуковых зборнiках “Беларуская лiтаратура”, “З глыбiнь народных”, “Беларусiка-Albarutenika”, “Скарыніч” і інш. Вершы пісаў з маленства, хоць як паэт дэбютаваў ужо ў сталыя гады. Друкавацца заахвоціў А.Каско, які ў 1994 г. змясціў у абласной газеце “Заря” падборку маіх вершаў з невялікай прадмовай. Вершы друкаваліся ў абласной перыёдыцы, штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, “Народнай волі”, гадавіку “Скарыніч”, калектыўных зборніках “Дзядзінец. Паэзія Берасцейшчыны (1999 г.), “З прыродай зліўшыся душой...” (2001 г.), “Белавежская пушча ў духоўнай і культурнай спадчыне беларусаў” (2003 г.), “Жырандоля” а таксама ў перакладзе на рускую мову (калектыўны зборнік “Белой Вежи свет”, 2005).

Генадзь Праневiч памёр 26.04.2017 г.

Праневіч Генадзь :: Publications

pdf epub

Леў Сапега: Жыццё дзеля Айчыны

Кароткі біяграфічны нарыс
Праневіч Генадзь

У даступнай і сціслай форме раскрываецца палітычная і творчая біяграфія Льва Сапегі - палымяннага патрыёта і гуманіста, канцлера ВКЛ, аднаго з стваральнікаў знакамітага Літоўскага Статута 1588 г. Адрасавана дэпутатам і дзеячам мясцовага самакіравання, сябрам грамадскіх аб'яднанняў, усім, хто цікавіцца...… More

pdf

Славянскі рамантызм эпохі нацыянальна-вызваленчых рухаў і вобраз беларускага нацыянальнага адраджэння ў паэзіі Янкі Купалы

Даклад
Праневіч Генадзь

Славянскі рамантызм эпохі нацыянальна-вызваленчых рухаў — з'ява цэласная, сістэмная, адзінства якой абумоўлена цэлым шэрагам агульных тыпалагічных заканамернасцяў і перадумоў, і разам з тым унутрана супярэчлівая, разнастайная ў сваім нацыянальным шматквецці, змесце і формах мастацкага ўвасаблення. Калі...… More

pdf

Супольнасць традыцыі — садружнасць у будучыні

беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі : зборнік навуковых артыкулаў

Зборнік навуковых артыкулаў «Супольнасць традыцыі — садружнасць у будучыні» вызначаецца актуальнасцю тэматыкі і прысвечаны шырокаму колу праблем беларуска-польскіх моўных, літаратурных, гістарычных і культурных сувязей. Зборнік разлічаны на беларускіх і польскіх даследчыкаў — спецыялістаў у галіне філалогіі...… More

pdf

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік
Каўка Аляксей, укладанне

Чытачу прапануюцца творы беларускай літаратурнай класікі, прысвячэнні М. Багдановічу, Ул. Караткевічу, малавядомыя старонкі спадчыны М. Лабойкі, І. Грыгаровіча, І. Насовіча, П. Шпілеўскага, В. Ластоўскага, Я. Хлябцэвіча, Б. Тарашкевіча, Ул. Дубоўкі, М. Улашчыка; скарыназнаўчыя матэрыялы, архіўныя сведчанні...… More

pdf

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік
Каўка Аляксей, укладанне

Выпуск прысвечаны 1000-м угодкам летапіснае Літвы-Беларусі, а таксама беларускай прысутнасці ў маскоўскай (расійскай) прасторы, малазнаным старонкам з гісторыі нацыянальнага адраджэння....… More

pdf

Каб жыло наша Слова

зборнік навуковых артыкулаў да 90-годдзя з дня нараджэння Фёдара Янкоўскага

“Каб жыло наша слова” – вынік навуковай канферэнцыі, прымеркаванай да 90-годдзя з дня нараджэння Фёдара Янкоўскага, выдатнага вучонага ў галіне беларускай філалогіі. У зборнік уключаны навуковыя артыкулы. Зборнік змяшчае матэрыялы пра асобу Фёдара Янкоўскага – успаміны калег, вучняў пра чалавека, вучонага...… More

pdf

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік
Каўка Аляксей, укладанне

Чарговы выпуск гадавіка доўжыць традыцыйную тэму Беларускага нацыянальнага адраджэння, прадстаўленую творчасцю паэтаў, пісьменнікаў, навукоўцаў, а таксама адпаведнай эпісталярыяй цягам, пераважна, XX стагоддзя....… More

Гарэцкія чытанні

Матэрыялы дакладаў і паведамленняў на ХІ Гарэцкіх чытаннях да 110-годдзя з дня нараджэння Максіма Гарэцкага). Мінск 18 лютага 2003 г.

У матэрыялах выступленняў, дакладаў i паведамленняў літаратуразнаўцаў, лінгвістаў, педагогаў, музейных супрацоўнікаў, якія ўдзельнічалі ў XI Гарэцкіх чытаннях 18 лютага 2003 г., прысвечаных 110-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, вучонага, педагога, грамадскага дзеяча Максіма Гарэцкага...… More

Да дэмакратыі праз грамадзянскую супольнасць


Няўрадавыя арганізацыі і іншыя арганізацыі грамадзянскай супольнасці з'яўляюцца ключавымі партнёрамі ў ажыццяўленні стратэгіі дапамогі Камісіі ў мэтах развіцця. Яны маюць права на фінансаванне з боку "ЕўраЭйд" па тэматычных і геаграфічных праграмах і праектах....… More

pdf

Тэрмапілы 20

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

"Освобождён от занимаемой должности в связи с окончанием срока действия трудового договора" – такі запіс 31.12.1997 года быў зроблены ў маёй "Працоўнай кніжцы" інспектарам па кадрах на падставе Загада Дзяржаўнага камітэта па друку Рэспублікі Беларусь. Так завяршылася мая шматгадовая праца. На ноце казённай...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org