- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
У матэрыялах выступленняў, дакладаў i паведамленняў літаратуразнаўцаў, лінгвістаў, педагогаў, музейных супрацоўнікаў, якія ўдзельнічалі ў XI Гарэцкіх чытаннях 18 лютага 2003 г., прысвечаных 110-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, вучонага, педагога, грамадскага дзеяча Максіма Гарэцкага, разглядаюцца многія пытанні яго шматграннай творчай спадчыны i жыцця. Часткова прыведзены матэрыялы аб жыцці i творчасці акадэміка Гаўрылы Гарэцкага - выдатнага геолага, эканаміста, грамадскага дзеяча. Тэксты падаюцца такімі, як яны дасланы аўтарамі. Для масавага чытача.