- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзядзька Рыгор казаў: – Я баюся сцвярджаць, што я чалавек шчаслівы, але і не магу сказаць, што я нешчаслівы. Тут ужо з якога боку паглядзець і якім прыборам вызначаць тое шчасце. Калі Бог даў табе жыццё, адправіў у жыццёвую дарогу, ды і ў не абы якую дарогу, а поўную пакутаў і выпрабаванняў, то міжволі задумваешся – ці выпадкова выпаў перада мною такі шлях? Бог не спакушае, Ён толькі можа падвесці нас да нейкіх спакусаў, але я нічым у жыцці не спакушаўся, абыходзіў іх. Так сталася, што я быў кінуты нкусаўцамі на пакуты і здзекі, прыніжэнні і абразы, на выпрабоўванне сілы волі і духу. Знаходзіўся на мяжы жыцця і смерці. (фрагмент)