- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На шляху да сьвятарства Дыяканат у Віцебскай дыяцэзіі У нядзелю 9 кастрычніка ў Віцебскай дыяцэзіі адбыліся пасьвячэнні ў дыяканы двух клерыкаў - Юрыя і Мікалая. Пасьвячэньне ўдзяліў арцыпастыр Віцебскай дыяцэзіі ксёндзбіскуп Уладыслаў Блін. Таксама тут ў гэты ж дзень быў удзелены сакрамэнт канфірмацыі. Трэба сказаць, што нячаста здараецца, каб у адной парафіі адбывалася адначасова так шмат значных як для парафіі, так і для Касьцёла мерапрыемстваў: наведваньне парафіянаў біскупам і ўдзяленне ажно двух сакрамэнтаў. Аднак, трэба сказаць, Мосарская парафія заслужыла на такі гонар. Ужо даўно ня толькі ў межах Беларусі, але і вельмі далёка ад нашае краіны вядомая другая назва гэтай вёсачкі—“Беларуская Швайцарыя”, хоць сталася яна такой ня так і даўно. Напрыканцы 80-ых гадоў мінулага стагодзьдзя, яшчэ ў часы перасьледу Касьцёла, прыехаў сюды працаваць ксёндз Юзаф Булька. Менавіта дзякуючы ягонай ініцыятыўнасьці, энэргічнасьці і нястомнасьці тэрыторыя ля касьцёла і мясцовых могілак стала ня проста добраўпарадкаванай, але сапраўды пачала ўяўляць сабой твор мастацтва.