- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гераізм у смутны час - з гісторыі Касьцёла на Беларусі Беспамяцтва – небясьпечная хвароба. Змог бы чалавек будаваць сваё жыцьцё, разьвівацца, калі б забываў усё, што адбывалася зь ім учора? Не, гэта б было існаваньне бяз сэнсу і мэты. Памяць – гэта ня проста ўласьцівасьць нашае псыхікі. Гэта – фундамэнт, невычэрпная крыніца сілы, бо, ведаючы вопыт папярэднікаў, лягчэй пераадольваць цяжкасьці на ўласным шляху. Перажываючы складаныя часы, мы будзем памятаць аб гераізме нашых продкаў, аб настойлівых пошуках Сьвятла, аб упартым імкненьні захаваць вернасьць сабе самому і Богу. Прыкладам мужнасьці і надзвычайнай духоўнасьці зьяўляюцца лёсы сотняў каталіцкіх сьвятароў – ахвяраў савецкіх рэпрэсіяў. Гэтая трагічная старонка гісторыі беларускага Касьцёла як быццам перагорнута, але забыць іхнюю цяжкую барацьбу мы ня маем права. Беларусь, 20-50 гады мінулага стагодзьдзя: 250 тысячаў чалавек прыцягнута да адказнасьці па палітычных матывах. Што гэта за «матывы»?