- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ідучы за крыжам з Эўхарыстыяй па вуліцах Беларусі Працэсія Божага Цела для многіх людзей Жлобіна, нават ня веруючых, сталася ўжо звы¬чайнай. Як і для шматлікіх іншых гарадоў і вё¬сак Беларусі. Звычайнай, аднак ня менш уразь¬лівай, ня менш узрушаючай і захапляльнай. Для вернікаў гэта магчымасьць вызнаць сваю веру, для няверуючых - адно зь нешматлікіх прыпамненьняў аб існаваньні Бога. Менавіта таму гэта так важна, менавіта таму мы гэтага так чакаем, менавіта таму штогод бачым пад¬час працэсіі пачым мінакоў, якія, заўважыўшы вернікаў, што ідуць за крыжам, употайкі жагна¬юцца, альбо адварочваюцца, спрабуючы адмах¬нуцца ад Бога... Пэўна, што ўсё мы верым у Бога, любім Яго, ходзім да касьцёла, але ці гатовыя мы паказа¬ць гэтую любоў? Ці гатовыя мы вызнаць сваю веру на вачох у многіх людзей? Не зважаючы на шматлікія “але” - а раптам калегі з працы ўбачаць, а раптам сябры і г.д. Напэўна, ня кожны з нас можа зрабіць гэта свабодна і без ваганьняў. І становіцца сумна. Заўсёды, калі мы просім Пана Бога аб чымсьці, Ён нам дапамагае, а мы? Няўжо мы хоць раз не можам адказаць Яму ўзаемнас¬ьцю? Прызнацца, не баючыся нечых позіркаў, прызнацца, што мы належым да Ягонаха Сьвято¬га Касьцёла. Толькі адзін раз на год выпадае нам такая цудоўная магчымасьць – паказаць усім, што мы – хрысьціяне, сапраўдныя хрысьціяне.