- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З сьвятым Юзафам за сьвятога Юзафа Беларуская грамадзкасьць змагаецца за вяртаньне касьцёла і кляштара Ва Ўрачыстасьць сьвятога Юзафа, 19 сакавіка, больш за 130 вернікаў правялі набажэнства за вяртаньне будынку касьцёлу сьвятога Юзафа і кляштара бэрнардынаў у Менску. Вернікі запалілі зьнічы і супольна маліліся. Галоўнае патрабаваньне - вяртаньне будынку касьцёла і кляштара Рымска-каталіцкаму Касьцёлу. Касьцёл сьвятога Юзафа – помнік архітэктуры барока ХVII стагодзьдзя. Гэта першая культавая пабудова ў стылі барока ў Менску. Дагэтуль у будынку касьцёла знаходзяцца Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакумэнтацыі і Беларускі дзяржаўны архіў-музэй літаратуры і мастацтва. З астатніх будынкаў кляштара ўжо выселеныя службы ваеннай камэндатуры і пракуратуры.