- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
                                    
                     Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. Перадача «Падарожжы Свабоды» - паездкі карэспандэнтаў радыёвяшчаньня па гарадах і вёсках Беларусі. Вёска Лядна не вылучаецца архітэктурнымі помнікамі і турыстычнымі цікавосткамі. Але калі назву гэтага паселішча пад Слуцкам забіць у інтэрнэтную шукалку, дык спасылак будзе багата. Як на месца нараджэньня палітыка, кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Мікалая Статкевіча.