en

Бартосік Зьміцер

Бартосік Зьміцер

Мама мая — расейка, чыстая, карэнная. Я па маці ніжагародзец мо ў 10-м ці 15-м калене. Там ёсьць вёска Канстанцінава, адкуль мой род. Так што і сормаўскія работнікі, і, ня выключана, жыхары тае начлежкі, дзе Горкі знайшоў пэрсанажаў п’есы "На дне", — мая радня. Старая начлежка дагэтуль стаіць у Ніжнім Ноўгарадзе, і, калі я праходжу ля яе, маё сэрца ёкае. У маім родзе з боку маці былі і басякі, і заможныя купцы: купец Бяляеў, вышэйшай гільдыі, уладальнік трох бандарных радоў на славутым ніжагародзкім кірмашы, дэпутат гарадзкой думы, уладальнік трох велічэзных даходных дамоў у Ніжнім Ноўгарадзе. Яны і дагэтуль стаяць.

Па бацьку ж я — несапраўдны паляк, польскай мовы ня ведаю. Дый паходзіў мой род па бацьку з Адэсы. Мой прадзед, Франц Бартосік, гандляваў рыбай на Прывозе. Таму ў мяне вялікія сумневы наконт ягонай polskości… Вядома, якія палякі гандлявалі рыбай на Прывозе.

У школу я пайшоў у Усьць-Каменагорску. Мае бацькі — тэатралы: ён — рэжысэр, яна — акторка, і мы ўвесь час блукалі па Расеі, пакуль не прыехалі ў Казахстан. Там я стаў усьведамляць сябе. І нават ведаў пару казахскіх словаў. Маім настаўнікам быў міліцыянт, які ахоўваў гатэль у Алма-Аце, дзе мы гастралявалі. Бацькі матляліся па ўсёй Азіі, але маці хацела адтуль вырвацца. Я быў на палове трэцяй клясы (1978 год), калі тата абрадаваў — мы паедзем у Беларусь. Што такое Беларусь, я ня ведаў. Нешта такое далёкае! У мяне былі асацыяцыі з Барусіяй. Мяне ўразіла, што тут людзі маюць сваю мову. Я не пачуў яе, натуральна, на вуліцах Гомелю. Але ўбачыў у шапіку часопіс "Вожык". Доўга, уражаны, ламаў галаву, што ж гэта азначае. Запытаўся ў аднаклясьнікаў. Потым пачуў у радыёпастаноўцы: "На сьцяне вісела "маланка" (газэта такая школьная). Так уваходзіў у кантэкст. Я быў «освобождён» ад беларускай мовы. І яшчэ адзін чалавек з усяе клясы быў вызвалены, таксама расеец. І так выйшла, што толькі мы ўдвух можам падтрымаць гутарку на беларускай мове. Астатнім аднаклясьнікам, гомельскім беларусам, гэта "ня нада, яны нармальна разгаварывают".

У мяне абсалютна спакойны, лянівы тэмпэрамэнт. Я большую частку жыцьця баўлю на канапе. Гэта жыцьцёвыя абставіны мяне часам падкідваюць. Было і вельмі хранова, і вельмі клясна. Шмат чаго ёсьць узгадаць.

Я мілы, культурны, рафінаваны інтэлігентны хлопчык. Я ня ўмею біцца, ня ўмею ўдарыць чалавека па твары. Ня ўмею прыгожа дастаць нож і ўсьміхнуцца фіксай, хаця фікса ў мяне ёсьць.

Я маю толькі адну сур’ёзную гісторыю на сумленьні, яна таксама апісаная ў кнізе: я ратаваў і ня выратаваў тапельку. У вадзе мне здавалася, што яшчэ пару сэкунд — і я пайду зь ёй на дно. А на беразе — што мне не хапіла пары сэкунд, каб яе выцягнуць. У мяне не было досьведу ратаваньня, была халодная вада, ужо ляжаў сьнег. Я адпусьціў яе руку! Самы страшны досьвед, калі адпускаеш чалавека...

Бартосік Зьміцер :: Publications

pdf

Забіць упалмінзага

Падарожжы Свабоды
Бартосік Зьміцер

Трэцяя кніга «Падарожжаў Свабоды» апавядае пра невядомыя факты беларускай гісторыі на падставе дакумэнтаў і галасамі жывых сьведак, якіх на момант выхаду кнігі амаль не засталося. Гаворка ідзе пра апошнюю спробу ўратаваньня рэальнасьці, якой яна была ў пасьляваеннай Беларусі, — без інтэрпрэтацый....… More

I miał pan wróbelka, który mówił


Bartosik Zmicier

Książka jest zbiorem reportaży, które autor zapisywał na mikrofon dla Radio Svaboda, a następnie przeniósł na papier. Otrzymaliśmy obraz Białorusi w XX wieku, ale jakże inny od wszystkiego, co zna białoruska literatura – opisany słowami zwykłych ludzi, którzy – nierzadko dopiero u schyłku życia – odważyli...… More

Клініка кітайскага дантыста


Бартосік Зьміцер

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды» — кніга Зьмітра Бартосіка «Клініка кітайскага дантыста», напісаная на матэрыялах праграм «Вострая Брама» і «Падарожжы Свабоды» на Радыё Свабода. Папярэдняя кніга падарожжаў «Быў у пана верабейка гаварушчы…» (Бібліятэка Свабоды, 2016) прынесла аўтару прэміі Аляксандра і Марыі...… More

pdf

Клініка кітайскага дантыста


Бартосік Зьміцер

Нястомны вандроўнік Радыё Свабода, аўтар адпраўляецца ў падарожжа па «забытых адрасах» культуры і чароўнай палачкай славутых імёнаў уваскрашае цэлыя эпохі, сюжэты і жарсьці зь нязьменным вынікам — адкрыцьцём! Ён знаходзіць сьляды француза Апалінэра ў Беларусі і беларуса Рыпінскага ў лёнданскім Тотэнгэме...… More

pdf

Быў у пана верабейка гаварушчы…

Падарожжы Свабоды
Бартосік Зьміцер

У гэтай кнізе няма агульнавядомых фактаў і амаль няма вядомых сюжэтаў. Аўтар сабраў разам гісторыі, пра якія сьведкі адважыліся распавесьці толькі напрыканцы жыцьця. Тым ня менш, факты і сюжэты складаюцца ў карціну Беларусі ХХ стагодзьдзя, і нельга сказаць, што гэтая карціна няпоўная або непраўдзівая....… More

html epub

Чорны пісталет

Апавяданьні з уласнага жыцьця
Бартосік Зьміцер

Паэт, бард Зьміцер Бартосік, выдаючы сваю першую кнігу зьдзівіў і ўразіў чытача. Можна было б спадзявацца, што першае выданьне Бартосікавай творчасьці будзе верашаваным, а тут – неспадзеўка – проза. Апавяданьні з уласнага жыцьця. А і тытул які – “Чорны пісталет”. Пакуль не прачытаеш, ваабражэнне малюе...… More

djvu pdf

Наша Ніва 5 (162) 2000

беларуская газэта

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы...… More

djvu pdf

Наша Ніва 4 (161) 2000

беларуская газэта

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы...… More

djvu pdf

Наша Ніва 2 (159) 2000

беларуская газэта

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы...… More

djvu pdf

Наша Ніва 1 (158) 2000

беларуская газэта

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org